Новая Швецыя (шведск.: Nya Sverige) — шведская калонія на берагах ракі Дэлавэр, цяпер тэрыторыя штатаў Дэлавэр, Нью-Джэрсі і Пенсільванія ЗША. Існавала ў 1638—1655 гадах, потым перайшла пад кантроль Нідэрландаў. Сталіца калоніі — форт Крысціна (цяпер Уілмінгтан, Дэлавэр).

Шведская калонія
Новая Швецыя
шведск.: Nya Sverige
Сцяг Сцяг
Сцяг Сцяг
Карта Новай Швецыі
Карта Новай Швецыі
< 
 >
1638 — 1655

Сталіца Форт Крысціна
Мова(ы) Шведская, Фінская
Афіцыйная мова Шведская, Фінская
Грашовая адзінка Рыксдалер
Форма кіравання Каланіялізм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Сучасная копія карабля «Кальмар Нюкель»

Заснаванне правіць

У 1637 годзе заснавана Новая шведская кампанія, у ліку акцыянераў апроч шведаў былі немцы і галандцы. Сферай дзейнасці кампаніі мусілі быць пастаўкі пушніны і тытуню з Паўночнай Амерыкі. У канцы 1637 года кампанія арганізавала першую экспедыцыю ў Новы Свет. У яе падрыхтоўцы ўдзельнічаў адзін з кіраўнікоў Галандскай Вест-Індскай кампаніі Самюэл Бломарт, які запрасіў начальнікам экспедыцыі Петэра Мінуіта — былога генеральнага дырэктара калоніі «Новыя Нідэрланды». 29 сакавіка 1638 года экспедыцыя дасягнула вусця Дэлавэра на караблях «Кальмар Нюккель» і «Фогель Грып» пад камандаваннам адмірала Класа Флемінга. Тут быў заснаваны форт Крысціна, названы ў гонар шведскай каралевы Крысціны, які пазней стаў адміністрацыйным цэнтрам шведскай калоніі.

Развіццё правіць

Петэр Мінуіт стаў першым кіраўніком калоніі. На землі на ўсходзе ад ракі Дэлавэр прэтэндавалі Нідэрланды, таму пасельшчы калоніі ён заснаваў на заходнім беразе. Мінуіт таксама заключыў дагавор з важакамі мясцовых індзейскіх плямёнаў, які мусіць быць адным з аргументаў у магчымай тэрытарыяльнай спрэчцы з Нідэрландамі. Пратэст уладаў Новых Нідэрландаў наконт шведскай высадкі Мінуіт праігнараваў. У чэрвені 1638 года ён даручыў кіраўніцтва калоніяй Монсу Нільсану Клінгу, а сам адплыў у Швецыю. Мінуіт планаваў узяць у Вест-Індыі груз тытуню і перавезці яго ў Еўропу, каб акупіць падарожжа, але на Сэнт-Кітс ён памёр.

Росквіту Новая Швецыя дасягнула пры кіраўніцтве Юхана Прынца (1643—1653). У 1644 годзе Новая Швецыя падтрымала індзейскае племя саскуэханак у пераможнай вайне супраць англійскай калоніі Мэрыленд. Калонія разраслася на поўнач, шэраг фортаў з’явіліўся і на ўсходнім беразе Дэлавэра, агульная іх колькасць узрасла да дзясяці, пачалося вырошчванне тытуню.

Нягледзячы на хуткі рост калоніі за 17 гадоў, яе насельніцтва станам на 1655 год складала 600 чалавек, сярод іх шведы і фіны, а таксама галандцы і немцы на шведскай службе, што аднак было ў сто разоў меней за насельніцтва англійскіх і галандскіх калоній разам узятых (звыш за 60 000 чалавек). У пэўнай ступені гэта тлумачылася маланаселенасцю самой Швецыі, дзе ў пачатку XVII ст. жыло паводле ацэнак толькі 1 250 000 чалавек, з іх каля 800 000 шведаў. Праз цяжкія ўмовы жыцця ў калоніі, большая частка каланістаў Новай Швецыі, асабліва ў канцы існавання былі не шведы, а беззямельныя фіны, асабліва гэтак званыя лясныя фіны з падуладных шведам тэрыторый. Калі апошні шведскі карабель «Меркурый» прыбыў у калонію ў 1655 годзе, фіны складалі 87 % яго пасажыраў (92 з 106 чалавек). Праз перавагу фінскага насельніцтва, моўная эвалюцыя калоніі была адной з самых складаных на паўночнаамерыканскім кантыненце — фіны спачатку пераходзілі на афіцыйную шведскую мову, а сярэдзіне XVII ст. на нідэрландскую і да канца XVII ст. на англійскую.

Сур’ёзных канфліктаў з Новымі Нідэрландамі амаль увесь час існавання калоніі не было. Хаця Новыя Нідэрланды і працягвалі прэтэндаваць на занятыя шведамі землі, самі Нідэрланды не хацелі псаваць адносіны са Швецыяй такімі дробнымі тэрытарыяльнымі спрэчкамі.

Ліквідацыя правіць

У 1651 годзе галандцы пабудавалі ў вусці Дэлавэра ў паблізу шведскіх паселішчаў форт Казімір. У маі 1654 года новы кіраўнік калоніі Юхан Рысінг атакаваў форт і той здаўся без бою. У адказ у верасні 1655 года генеральны дырэктар Новай Галандыі Петэр Стэйвесант адправіў супраць Новай Швецыі 317 салдат на 7 караблях і адбіў форт Казімір. Праз два тыдні Рысінг капітуляваў і перадаў усе правы на кіраванне калоніяй Нідэрландам. Шведскім каланістам давалася шырокая аўтаномія, якая захоўвалася і пасля захопу Новай Галандыі Вялікабрытаніяй у 1664 годзе. Ліквідавана яна была толькі ў 1681 годзе, калі былыя землі Новай Швецыі разам з шэрагам іншых былі перададзены Уільяму Пенну і ім была заснавана Пенсільванія.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Odhner C.T. Kolonien Nya Sveriges grundläggning 1637—1642 // Historisk bibliotek. — D. 3 — Stockholm, 1877.
  • New Sweden in America. Newark: University of Delaware Press, 1995.

Спасылкі правіць