Новы Двур (Сакульскі павет)
Но́вы Двур[1] (польск.: Nowy Dwór) — вёска ў Польшчы, за 27 км на поўнач ад Сакулкі і за 63 км на поўнач ад Беластока, на рацэ Бебжы. Уваходзіць у склад Сакульскага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Новы Двур. Насельніцтва 625 чалавек (2012).
Вёска
| ||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьВялікае Княства Літоўскае
правіцьНовы Двор быў заснаваны ў XV стагоддзі як каралеўскі сталовы маёнтак Гарадзенскай эканоміі. Ён уваходзіў у склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. Паводле падання, у 1513 годзе з фундацыі вялікай княгіні Боны Сфорца быў пабудаваны першы касцёл.
12 жніўня 1579 года кароль і вялікі князь Стэфан Баторый надаў Новаму Двару магдэбургскае права і герб: у срэбным полі залаты леў на чырвоным муры[2].
Пад уладай Расійскай імперыі
правіцьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Новы Двор апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Гродзенскім павеце Гродзенскай губерні.
Найноўшы час
правіць25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Новы Двор абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Новы Двор апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства. У 1934 годзе статус паселішча паніжаны да вёскі.
З пачаткам Другой сусветнай вайны 15 верасня 1939 года Новы Двур акупавалі войскі Трэцяга Рэйха, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбентропа. У лістападзе 1939 года Новы Двур увайшоў у склад БССР, у Беластоцкую вобласць. З чэрвеня 1941 да верасня 1944 года вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Новы Двур Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1955 годзе ў Новым Двуры была пабудавана мураваная царква.
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе: ~1886 год — 1083 чал., з іх 445 каталікоў, 38 праваслаўных і 438 іўдзеяў[4]
- XXI стагоддзе: 2012 год — 625 чал.
Славутасці
правіць- Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (1547, 1877—1878)
- Могілкі: каталіцкія, праваслаўныя
- Царква Святога Мікалая (1955)
Вядомыя асобы
правіць- Станіслаў Грынкевіч (1902—1945) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч.
- Францішак Грынкевіч (1884—1933) — беларускі каталіцкі дзеяч.
- Янка Чарапук (пс. Змагар; 1896—1957) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, арганізатар беларускага жыцця ў Чыкага.
- Оскар Фабіян (1846—1899) — польскі матэматык і фізік.
Крыніцы
правіць- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- ↑ Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5. С. 207.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. S. 13.
Літаратура
правіць- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat (польск.). — Warszawa, 1886.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Новы Двур (Сакульскі павет)
- Новы Двор на сайце Radzima.org