Но́рма Алеа́ндра-Рабле́да (Буэнас-Айрэс, 2 мая 1936) (ісп.: Norma Aleandro) — аргенцінская актрыса, рэжысёр кіно і тэатра, сцэнарыст.

Норма Алеандра
Norma Aleandro
Імя пры нараджэнні Norma Aleandro Robledo
Дата нараджэння 2 мая 1936(1936-05-02)[1] (87 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства  Аргенціна
Бацька Pedro Aleandro[d]
Маці María Luisa Robledo[d]
Дзеці Oscar Ferrigno Jr.[d]
Прафесія тэатральны рэжысёр, тэатральная актрыса, кінаактрыса, пісьменніца, сцэнарыст
Узнагароды
IMDb ID 0001903
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

З сям’і акцёраў тэатра і кіно. Пачала выступаць на сцэне разам з бацькамі ва ўзросце 9 гадоў. Гуляла ў п’есах Эўрыпіда, Мальера, Лопэ дэ Вэгі, Сервантэса, Цірса дэ Маліна, О’Ніла, Брэхта, Артура Мілера, Тэнесі Уільямса, Жана Ануя, Марыа Варгас Льёса. Выступала на радыё. У кіно дэбютавала ў 1952, адыграла больш чым у 50 фільмах. Актыўна працавала і працуе на тэлебачанні. У 1976—1981 жыла ва Уругваі і Іспаніі, здымалася ў іспанскіх кінарэжысёраў, пазней працавала ў Галівудзе.

Выступае таксама як паэт, драматург і сцэнарыст.

Сястра — актрыса Марыя Ванер, сын — акцёр Оскар Ферыньё.

Зноскі

  1. Norma Aleandro // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі правіць