Нікарагуанская мова жэстаў

Нікарагуанская мова жэстаў (Nicaraguan Sign Language, ISN, ісп.: Idioma de Señas de Nicaragua) — мова жэстаў, самастойна распрацаваная глухімі дзецьмі ў шэрагу школаў у заходніх раёнах Нікарагуа ў 1970-х і 1980-х гадах. Яна з'яўляецца асабліва цікавай для лінгвістаў, паколькі дае ўнікальную магчымасць вывучаць абставіны нараджэння новай мовы.

Нікарагуанская мова жэстаў
Саманазва Idioma de Señas de Nicaragua
Краіны Нікарагуа
Класіфікацыя

Мовы жэстаў таварыства глухіх

Нікарагуанская мова жэстаў
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3 ncs
Ethnologue ncs
LINGUIST List ncs
ELCat 7112
IETF ncs
Glottolog nica1238

Да 1970-х гадоў у Нікарагуа не было якой-небудзь арганізаванай супольнасці глухіх. Глухія людзі былі ў значнай ступені ізаляваныя адзін ад аднаго і выкарыстоўвалі простыя «хатнія» знакавыя сістэмы і жэсты («mímicas»), каб мець зносіны са сваімі сем'ямі і сябрамі. Умовы, неабходныя для стварэння мовы, узніклі ў 1977 годзе, калі Цэнтрам спецыяльнай адукацыі была створана праграма, у якой першапачаткова прынялі ўдзел 50 глухіх дзяцей. Колькасць студэнтаў у школе (у Манагуа) вырасла да 100 у 1979 годзе, калі пачалася Сандынісцкая рэвалюцыя.

У 1980 годзе прафесійна-тэхнічнае вучылішча для глухіх падлеткаў была адкрыта ў раёне Манагуа Віла Лібертад. Да 1983 года было больш за 400 глухіх студэнтаў, якія навучаліся ў двух падобных школах. Першапачаткова праграма, як падкрэслівалася, была заснавана на іспанскай мове і чытанню па вуснах, пры гэтым выкарыстанне знакаў настаўнікам было абмежавана дакцілалогіяй (выкарыстоўваючы простыя прыкметы жэставага алфавіту). Праграма не дасягнула якіх-небудзь значных поспехаў і большасць навучэнцаў былі не ў стане зразумець сутнасці іспанскіх словаў. Аднак дзеці час ад часу заставаліся лінгвістычна ізаляваныя ад сваіх настаўнікаў — на школьным двары, на вуліцы ці ў школьным аўтобусе, — і гэта стварыла ўрадлівую глебу для іх зносінаў паміж сабой. Пры гэтым з камбінацый жэстаў і звыклых кожнаму вучню сваіх уласных «хатніх» жэстаў паўстала піджынападобная мова, якая ў хуткім часе развілася ў крэольскую мову. Гэты «першаэтапны» піджын быў названы Lenguaje de Signos Nicaragua (LSN) і да гэтага часу выкарыстоўваецца шмат кім з тых, хто хадзіў у школу ў гэты час.

Супрацоўнікі школы, якія не здагадваліся аб развіцці гэтай новай мовы, разглядалі дзіцячыя жэсты як пантаміму і адмову навучацца іспанскай мове. Яны не маглі зразумець, аб чым дзеці кажуць адзін адаму, таму папрасілі дапамогі звонку, і ў чэрвені 1986 года нікарагуанскае міністэрства адукацыі звязалася з Джудзі Кегл, лінгвістам з Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, якая вывучае мовы жэстаў. Калі Кегл і іншыя даследчыкі пачалі аналізаваць мову, яны заўважылі, што маленькія дзеці ўзялі піджынападобныя формы зносін старэйшых дзяцей і ўзвялі іх на больш высокі ўзровень складанасці, з дзеясловамі і іншымі канвенцыямі граматыкі. Гэтая больш складаная мова жэстаў цяпер вядомая як Idioma de Señas de Nicaragua. (ISN).

Літаратура правіць

  • Coppola, M. 2002. The emergence of grammatical categories in home sign: Evidence from family-based gesture systems in Nicaragua. Ph.D. Dissertation, Dept. of Brain and Cognitive Sciences, University of Rochester, Rochester, NY.
  • Coppola, and M. E. L. Newport. 2005. Grammatical Subjects in home sign: Abstract linguistic structure in adult primary gesture systems without linguistic input. Proceedings of the National Academy of Sciences 102(52): 19249-19253.