Ніна Канстанцінаўна Аксёнчык

(Пасля перасылкі з Ніна Аксёнчык)

Ніна Канстанцінаўна Аксёнчык (нар. 12 сакавіка 1961, в. Вятчын, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць; Псеўданімы: Ніна Рунь) — беларуская пісьменніца, мастак, педагог, грамадскі дзеяч беларускай дыяспары Чэхіі.

Ніна Канстанцінаўна Аксёнчык
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 сакавіка 1961(1961-03-12) (63 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, мастачка, педагог, грамадская дзяячка
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфічныя звесткі правіць

Скончыла Мазырскі дзяржпедінстытут (1982), затым аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры Мінскага дзяржпедінстытута. Кандыдат філалагічных навук[1]. У 1982—1997 гг. працавала выкладчыкам, дацэнтам Мазырскага педінстытута.

У родным Мазыры заснавала музей Палескай культуры. Дзеля гэтага разам са сваімі студэнтамі сабрала там каля 90 экспанатаў. У 1988 годзе была дэлегатам Устаноўчага з'езду партыі БНФ. А з 1989 па 1995 гады была старшынёй БНФ г. Мазыр. У 1990 годзе Ніна Аксёнчык разам з іншымі дэмакратычнымі партыямі арганізавала «Чарнобыльскі шлях» у Маскву, дзе ў Крамлі, разам з Алесем Адамовічам і іншымі, выступіла з рэзкай крытыкай тагачаснага кіраўніцтва Беларусі за ўтойванне фактаў Чарнобыльскай катастрофы. У 1995 годзе выйшла з БНФ і па ініцыятыве мазыран балатавалася ў Вярхоўны Савет Беларусі, але прайграла. Разам з сям'ёй — мужам Уладзімірам Малашчанка і дачкой Раданай — выехала з Беларусі.

З 1998 г. жыве з сям'ёй у Чэхіі. Працуе ў школах Прагі выкладчыцай беларускай, рускай і чэшскай моў.

Творчасць правіць

Першыя творы пачала друкаваць з 1975 года. У тым жа годзе за верш і малюнак на тэму Вялікай Айчыннай вайны, надрукаваныя ў «Піянер Беларусі», стала пераможцам Рэспубліканскага конкурсу юных паэтаў і мастакоў і была ўзнагароджана Ганаровай Граматай ЦК камсамола Беларусі.

Вершы друкаваліся ў калектыўным зборніку «Палескія перазвоны» (Мазыр, 1994), часопісах «Полымя», «Роднае слова» і інш. Аўтар паэтычных зборнікаў «Споведзь арабіны» (1995), «Беларусь на крыжы» (1997). Аўтар шэрагу крытычных артыкулаў. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1996 года.

Аўтар больш чым 100 карцін — пейзажы Беларусі, нацюрморты, партрэты, абстрактныя фантазіі. У Чэхіі працягвае творчую працу. Мела 3 персанальныя выставы: у Празе (1999, 2004), Усці-над-Лабай (2001) і 2 Міжнародныя выставы — Прага (2005), Усці-над-Лабай (2006), а таксама ўдзельнічае ў групавых выставах пражскіх мастакоў (2005, 2008, 2010).

Выбраная бібліяграфія правіць

  • Ніна Аксёнчык. Споведзь арабіны. — Мн.: Мастацкая л-ра, 1995.
  • Ніна Аксёнчык. Беларусь на крыжы. — Вільня: «Наша будучыня», 1997.
  • Н.Аксёнчык, Ю. Семяняка. Крыніцы любові (песня). Песенная панорама. — Мн.: «Беларусь», 1988
  • Аўсіюк А. М. Я так люблю. Зборнік вакальна-жанравых твораў / Песьні на вершы беларускіх паэтаў, у тым ліку і на вершы Ніны Аксёнчык: «Беларуская гасьціннасьць», «Прыязджай да Мазыра», «Студэнцтва гады», «Стары сад», «Мроі белых туманаў», «Чарнобыльская Санта-Марыя». — Мазыр, Аддзел культуры МГВК, 1996.
  • Н. Аксёнчык. Зноў жалейкаю горнай… (нізка вершаў) // Роднае слова, 1996, № 4 (юбілейны 100-ты нумар)
  • Н. Аксёнчык. Стары сад… (нізка вершаў) // Роднае слова. 2002, № 3.
  • Н. Аксёнчык /Ніна Рунь/. Птушкі мілыя…(нізка вершаў) // Жырандоля. Літаратурны альманах. Мінск, 2008.
  • Н. Аксёнчык. Нябесная сотня. Я цалую вашы раны. Не — вайне! (нізка вершаў) // Парогі. Культурна-палітычны часопіс для украінцаў у Чэшскай рэспубліцы. Прага, 2014, № 4.

Зноскі

Літаратура правіць

  • К. Кузьмин. Такая она, наша Аксенчик / Кто вы, наши кандидаты в Верховный Совет РБ? // Жыццё Палесся. 1995. 27 мая.
  • Ніл Гілевіч. Белым птахам божым шляхам: Прадмова да кнігі // Аксёнчык Н. «Споведзь арабіны». — Мн.: «Мастацкая літаратура», 1997.
  • А. Хрэноўскі. № 244 — Беларусь: Пра дэкаратыўную працу Н. Аксёнчык і У. Малашчанкі «Нараджэньне Хрыста» у сусьветна вядомым музеі Сан-Жозэф Аратары. Канада // Прамень. Часопіс Згуртавання беларусаў у Квэбэку /Канада/. 1999. № 14.
  • Н. Мацяш. «Я ў сад баюся не вярнуцца..»: да 40-годзьдзя Н. Аксёнчык // Роднае слова. 2002, № 3.
  • П. Капчык «Беларусь на крыжы»: Рэцэнзія на на другую кнігу вершаў Н. Аксёнчык «Беларусь на крыжы», 1997 // Часопіс «Беларус», Нью-Йорк. 2007, № 539.
  • «Беларусы Прагі падтрымалі ўкраінцаў»: Спадарыня Н. Аксёнчык прадстаўляе плакат і чытае ўрывак са сваёй паэмы ў падтрымку ўкраінцаў // Часопіс «Крывія». Прага, 2012. № 27 (верасень-лістапад, 2012).

Спасылкі правіць