Нітрабензол, мірбанавы алей — найпрасцейшае араматычнае нітразлучэнне C6H5NO2.

Нітрабензол
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Хім. формула C₆H₅NO₂
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 98-95-3
PubChem 7416
Рэг. нумар EINECS 202-716-0
SMILES
RTECS DA6475000
ChemSpider 7138

Алеепадобная вадкасць зеленаватага колеру з пахам горкага міндалю. Малекулярная маса 123,12[1] а.а.м. Шчыльнасць 1,2037 г/см³ пры тэмпературы 20 °С. Тэмпература плаўлення 5,85 °C. Тэмпература кіпення 211,03 °C. Добра раствараецца ў бензоле, раствараецца ў арганічных растваральніках (дыэтылавым эфіры, этаноле і інш.), мала раствараецца ў вадзе (0,19 г на 100 г вады пры тэмпературы 20 °C[1]).

Атрыманне правіць

Нітрабензол атрымліваюць нітраваннем бензолу сумессю канцэнтраванай азотнай і сернай кіслот.

Выкарыстанне правіць

Нітрабензол выкарыстоўваецца ў вытворчасці аніліну, бензідыну, азабензолу, ханаліну і інш., у якасці растваральніка і ўваходзіць паліравальных сумесяў для паліравання металаў.

Шкоднае ўздзеянне правіць

Нітрабензол з’яўляецца атрутным рэчывам. Гранічна дапушчальная канцэнтрацыя ў паветры рабочай зоны 0,003[1] мг/л. Усмоктваецца праз скуру. Уздзейнічае на цэнтральную нервовую сістэму, печань, парушае абмен рэчываў, акісляе гемаглабін да метагемаглабіну.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць