Натэла Атараўна Дадышкіліяні

(Пасля перасылкі з Н. Дадышкіліяні)

Натэла Атараўна Дадышкіліяні (2 снежня 1960, г. Чалябінск, Расія) — артыстка балета. Дачка А. Дадышкіліяні. Заслужаная артыстка Беларусі (1990).

Натэла Атараўна Дадышкіліяні
Дата нараджэння 2 снежня 1960(1960-12-02) (63 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Атар Міхайлавіч Дадышкіліяні
Маці Клара Мікалаеўна Малышава
Адукацыя
Тэатр
Член у
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў 1960 годзе ў балетнай сям’і: маці — балерына Клара Малышава, а бацька — рэжысёр Атар Дадышкіліяні.[1]

Пасля сканчэння Беларускага харэаграфічнага вучылішча ў 1979 годзе салістка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра балета Беларусі.

У 1998 годзе з’ехала ў Японію, дзе выкладала танец у балетнай студыі, паставіла некалькі балетаў і харэаграфічных мініяцюр, у якіх сама танчыла. Вярнуўшыся з Японіі, працавала ў Мінскім музычным тэатры ў якасці рэпетытара.

З 2009 года выкладае танец у балетнай студыі ў Маскаце, сталіцы Амана.[1]

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў‎ з 1984 года.

Творчасць правіць

Танцоўшчыца класічнага плана. Валодае добрымі знешнімі данымі, стрыманай, строгай манерай выканання. У яе рэпертуары большасць сольных і галоўных партый з балетаў бягучага рэпертуару тэатра: Уладарка дрыяд («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Жызэль («Жызэль[ru]» А. Адана), Маша, Адэта — Адылія («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Магнолія («Чыпаліна[ru]» К. Хачатурана  (руск.)), Сільфіда («Сільфіда[ru]» Г. Левенскольда  (руск.)), Марыя («Бахчысарайскі фантан[ru]» Б. Асаф’ева), Сільфіда («Шапеніяна[ru]» на музыку Ф. Шапена).

Найбольш блізкія Натэле Дадышкіліяні работы галоўнага балетмайстра тэатра В. Елізар’ева. Дадышкіліяні тонка адчувае сучасную пластыку яго пастановак і паспяхова выконвае партыі Фрыгіі («Спартак[ru]» А. Хачатурана), Евы («Стварэнне свету» А. Пятрова), Джульеты («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), Каханай («Карміна Бурана[ru]» на музыку К. Орфа), Дзевы-выбранніцы («Вясна свяшчэнная[ru]» І. Стравінскага).

Зноскі

  1. а б ДАДИШКИЛИАНИ НАТЕЛЛА ОТАРОВНА на сайце Кино-Театр. РУ

Літаратура правіць