Оскар Давыдавіч Строк

беларускі кампазітар
(Пасля перасылкі з Оскар Строк)

О́скар Строк (6 студзеня 1893, Дзвінск, Віцебская губерня — 22 чэрвеня 1975, Рыга, ЛССР) — яўрэйскі кампазітар, якога сучаснікі называлі «каралём еўрапейскага танга».[1][2]

Оскар Давыдавіч Строк
лат.: Oskars Stroks
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 6 студзеня 1893(1893-01-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 чэрвеня 1975(1975-06-22) (82 гады)
Месца смерці
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі піяніст, кампазітар
Інструменты фартэпіяна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Бацька Строка Давыд родам з мястэчка пад Віцебскам, у Дзвінску пасяліўся пасля таго, як адслужыў у царскім войску музыкантам. Падчас службы Давыд засвоіў флейту, кларнет, трубу і габой. Па вяртанні з войска працягнуў займацца музыкай, разам са сваёй капэлай граў на вяселлях па ўсёй Віцебшчыне. Оскар стаў восьмым дзіцем. Родны брат Леў стаў вядомы як амерыканскі гастралюючы скрыпач Леа Строкаў. Старэйшы брат Аўсей абраў прафесію імпрэсарыо. Цікаўнасць да музыкі Оскар Строк праявіў у 6 гадоў. Бацька прывозіў яму з Віцебска зборнікі фартэпіянных эцюдаў. У 10-гадовым узросце Строк напісаў свой першы салонны раманс і паступіў у Пецярбургскую кансерваторыю, але дыплом не атрымаў.

Падчас вучобы ў Пецярбургу Строк працаваў тапёрам і рэпэтытарам, адкрыў уласнае нотнае выдавецтва. Па завяршэнні Грамадзянскай вайны сям’я Строкаў пасялілася ў Рызе. Строк уладкаваўся піяністам у рэстарацыю. Пісаў рамансы і навамодныя танцы — факстроты і ўанстэпы. Акампанаваў рускім спявачкам, калі тыя прыяжджалі ў Латвію з гастролямі, Антаніне Няжданавай і Надзеі Плявіцкай. У Рызе з’явілася новае нотнае выдавецтва «О. Д. Строк». Яно выдавала ноты і прэсу. Свой першы часопіс Оскар Строк назваў «Новая нива» для рускамоўных чытачоў Латвіі і Францыі. Граў у рэстарацыі «Альгамбра» пры гатэлі «Франкфурт-на-Майне» акадэмічны рэпэртуар, у рэстарацыях «Ота Шварц» і «Факстрот-дзіле» выконваў уласныя факстроты.

Пераломны момант у кампазітарскім лёсе Оскара Строка адбыўся ў канцы 1920-х гадоў, калі ў Рыгу з Берліна прыехаў аркестр Марэка Вэбера. Оскар паспрабаваў звярнуцца да танга. Прэм’ера танга «Чёрные глаза» ў выкананні аркестра Вэбера адбылася ў Эдынбурскім летнім тэатры. Першы запіс будучага шлягеру на кружэлку ажыццявіўся ў Берліне ў кастрычніку 1929 года з вакалам Марэкса Беларусава. У 1930 годзе з’явіўся аўтарскі «Адказ на „Чорныя вочы“». На першых савецкіх выданнях гэтай песні этыкетку аздабляў надпіс «джаз с пением». Галоўным выканаўцам міжваенных твораў Строка стаў Пётр Лешчанка. Менавіта дзякуючы Строку, Лешчанка перакваліфікаваўся з танцора ў спевака.

Творчасць правіць

У канцы 1920-х гадоў кіраўнік берлінскага аркестра Марэк Вэбер запрасіў Оскара Строка прыехаць у госці. «Чорныя вочы» Строка агучвалі шматлікія нямецкія «джац»-бэнды з арыгінальнымі словамі і як інструментальны твор. У Берліне Оскар Строк аформіў аўтарскія правы ў фірме «Amru» і атрымоўваў адсоткі за выкананне сваіх твораў на канцэртах. На шэрагу кружэлак Строк пазначаўся як кіраўнік джаз-аркестра, аўтар музыкі і словаў. Сталую працу ў нямецкай сталіцы музыкант знайсці не змог, вярнуўся ў Рыгу.

Напачатку 1930-х гадоў Строк пачаў ладзіць у Рызе сямейныя вечары-кабарэ ў залі Яўрэйскага клуба, выступаў з уласнымі джаз- і танга-капэламі. Арганізаваў прыватную «Бібліятэку О. Д. Строк», новае выдавецтва «Казанова» і кафэ-дансынг «Барбэрына». Апошяя ўстанова праз некалькі месяцаў прагарэла, крэдыторы падалі на Строка ў суд. У выніку музыкант 6 тыдняў адседзеў у турме, пакуль яго не выпусцілі пад заклад.

На запрашэнне брата Аўсея, які за мяжой здабыў поспех як імпрэсарыо, у 1935 годзе Оскар Строк прыехаў да Токіа параходам з Неапалю, а пасля вяртаўся ў Рыгу цягніком праз СССР. Усё падарожжа заняла першую палову года, у пары з кабарэтавым акцёрам Віктарам Хенкіным Строк выступіў у розных гарадах Кітая, Японіі, у Сінгапуры і на Ямайцы. Танга Строка на той момант гучалі ў версіях дзясяткаў аркестраў, на розных мовах і на тысячах пласцінак.

У канцы 1930-х гадоў браты Гоф, уладальнікі банку ў Рызе, прапанавалі Оскару Строку скласці оперу «Маісей» паводле лібрэта аднаго з братоў. Строк паспеў скласці «Арыю Маці», далейшую працу над операй прыпыніла Другая сусветная вайна. У Польшчы творы Строка сярод іншых выконваў «Chór Dana».

Паводле падлікаў даследчыка Яніса Кудыньша ў творчым даробку Строка 350 твораў, танга складаюць каля 40 з іх. Запіс голаса Строка зроблены на яго 80-гадовым юбілеі, выдадзены на грампласцінцы. Некаторыя гераіні песень мелі канкрэтных прататыпак: з іх «Чорныя вочы», ці танга «Блакітныя вочы».

Зноскі

Спасылкі правіць