Павел Іванавіч Пампуха

беларускі футбаліст

Павел Пампуха (нар. 29 чэрвеня 1995, Брэст) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Ніва» з Доўбізны.

Футбол
Павел Пампуха
Поўнае імя Павел Іванавіч Пампуха
Нарадзіўся 29 чэрвеня 1995(1995-06-29)[1][2] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Ніва (Доўбізна)
Нумар 29
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2016 Беларусь Дынама-Брэст 7 (0)
2015   Беларусь Кобрын 10 (1)
2016   Беларусь Баранавічы 9 (4)
2017 Польшча Спарта (Брадніца) 14 (6)
2018—2019 Беларусь Рух (Брэст) 47 (27)
2020 Беларусь Дынама-Брэст-1960 (Маларыта) 21 (19)
2021— Беларусь Ніва (Доўбізна) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 мая 2021.

Клубная кар’ера правіць

З 2012 года пачаў выступаць за дубль брэсцкага «Дынама». У сезоне 2014 стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, але тады так і не дэбютаваў у яе складзе. Сезон 2015 распачаў у арэндзе ў «Кобрыне», а ў ліпені вярнуўся ў склад дынамаўцаў[3]. 9 жніўня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Мінска» (1:2).

У жніўні 2016 года на правах арэнды перайшоў у «Баранавічы»[4]. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў брэсцкае «Дынама» і ў лютым 2017 года накіраваўся на прагляд у пінскую «Хвалю»[5], але ён скончыўся беспаспяхова, і неўзабаве Пампуха стаў іграком клуба чацвёртага польскага дывізіёна «Спарта» з Брадніцы.

З пачатку 2018 года трэніраваўся з брэсцкім «Рухам», з якім у сакавіку падпісаў кантракт. З 21 голам стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне і дапамог ёй выйсці ў Першую лігу. У сезоне 2019 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, разам з «Рухам» выйшаў у Вышэйшую лігу. У сакавіку 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў каманду[6] і неўзабаве далучыўся да клуба «Дынама-Брэст-1960» з Другой лігі.

У 2021 годзе стаў іграком іншага клуба Другой лігі — «Нівы» з Доўбізны.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 дубль Брэст   11 0
2013 дубль Дынама-Брэст   12 1
2014 дубль Дынама-Брэст   17 5
2015 (1) Д2 Кобрын   10 1
2015 (2) Д1 Дынама-Брэст   6 0
2016 (1) Д1 Дынама-Брэст   1 0
2016 (2) Д2 Баранавічы   9 4
2018 Д3 Рух   27 21
2019 Д2 Рух   20 6
2020 Д3 Дынама-Брэст-1960   21 19

Зноскі

Спасылкі правіць