Павел Шорац (нар. 30 студзеня 1998, Ліда) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Ліда» (у арэндзе з «Энергетыка-БДУ»).

Футбол
Павел Шорац
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Павел Іванавіч Шорац
Нарадзіўся 30 студзеня 1998(1998-01-30) (22 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Ліда
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2014 — 2018 Беларусь Ліда 60 (6)
2018 Польшча Мажыцка (Морынь) 11 (2)
2019 Беларусь Ліда 13 (0)
2019 — Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 8 (0)
2020 —   Беларусь Ліда

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 ліпеня 2020.


Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец лідскай ДЮСШ, з 2014 года пачаў прыцягвацца да складу клуба «Ліда» ў Першай лізе. У 2017 годзе канчаткова замацаваўся ў складзе і стаў адным з асноўных ігракоў каманды. У ліпені 2018 года пакінуў лідскі клуб[1]. Пераехаў у Польшчу і стаў выступаць за клуб пятага дывізіёна «Мажыцка», аднак у студзені 2019 года вярнуўся ў «Ліду»[2].

З ліпеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў «Энергетыку-БДУ» і ў жніўні падпісаў кантракт з клубам[3]. 16 жніўня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць «Гомеля» (1:1) і быў заменены ў другім тайме. У сезоне 2019 згуляў яшчэ ў шэсці матчах, а ў 2020 годзе стаў выступаць пераважна за дубль. У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду «Лідзе»[4].

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 Д2 Ліда   2 0
2015 Д2 Ліда   10 0
2016 Д2 Ліда   10 0
2017 Д2 Ліда   28 4
2018 (1) Д2 Ліда   10 2
2018/19 (1) Д5 Мажыцка   11 2
2019 (1) Д2 Ліда   13 0
2019 (2) Д1 Энергетык-БДУ   7 0
2020 (1) Д1 Энергетык-БДУ   1 0

Зноскі

СпасылкіПравіць