Павел Віктаравіч Вераб’ёў
Павел Віктаравіч Вераб’ёў (7 лістапада 1958 в. Рабавічы, Слаўгарадскі раён — 5 красавіка 2023, Мінск) — беларускі літаратар і журналіст.
Павел Віктаравіч Вераб’ёў | |
---|---|
альтэрн.: Павал Віктаравіч Вераб’ёў | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | альтэрн.: Павал Віктаравіч Вераб’ёў |
Дата нараджэння | 7 лістапада 1958 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 красавіка 2023 (64 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст, паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Біяграфія
правіцьСкончыў завочна факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Мінскую вышэйшую партыйную школу.
Працаваць пачынаў у слаўгарадскай раённай газеце, пасля пераехаў у Мінск, дзе працаваў на розных адказных пасадах у часопісе «Народная гаспадарка Беларусі», загадчыкам сектара друку ЦК ЛКСМБ, газетах «Чырвоная змена» і «Знамя юности».
У 1991-м непрацяглы час быў галоўным рэдактарам газеты «Знамя юности», з 1992-га — намеснік галоўнага рэдактара газеты «Добры вечар», з 1994-га — аглядальнік газеты «Мінская праўда».
З 1992 года быў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў, пасля 2005 года перайшоў у праўладны Саюз пісьменнікаў Беларусі.
Творы
правіць- 1990 — «Крытычная маса», зборнік вершаў
- 1995 — «Цёмнае віно», зборнік вершаў
- 2005 — «Не трэба вас…», зборнік вершаў і эсэ
Узнагароды
правіцьПавел Вераб’ёў быў лаўрэатам прэміі імя Максіма Багдановіча выдавецтва «Мастацкая літаратура»[1].
Зноскі
- ↑ Пайшоў з жыцця паэт, журналіст Павел Вераб’ёў Архівавана 7 красавіка 2023., Звязда 6-4-2023
Літаратура
правіць- Вераб’ёў Павел Віктаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 92. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Вераб’ёў Павел Віктаравіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна / галоўны рэдактар У. І. Лемяшонак. — Мінск, 1999. — С. 516.
- Вераб’ёў Павел // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / галоўны рэдактар А. В. Мальдзіс. — Меінск, 1995. — Т. 6. — С. 557 : фота.
- Лайкоў, Я. Метрыка літаратурная / Я. Лайкоў // Полымя. — 2008. — № 11. — С. 201.
Спасылкі
правіць- Мікола Берлеж Пайшоў з жыцця паэт, журналіст Павел Вераб’ёў Архівавана 7 красавіка 2023. // Выдавецкі дом «Звязда»
- Літаратурныя імёны Слаўгарадчыны // Цэнтралізаваная сетка публічных бібліятэк Слаўгарадскага раёна