Павел Міхайлавіч Шруб
Павел Міхайлавіч Шруб (20 лютага 1955, вёска Хільчыцы, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі паэт.
Павел Міхайлавіч Шруб | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 лютага 1955 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Прэміі |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў фізічны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта (1977). Працаваў старшым інжынерам кафедры фізікі Наваполацкага політэхнічнага інстытута (1977—1979). Служыў у Савецкай Арміі (1981—1983). З 1983 г. — выкладчык-метадыст Мінскай спецыяльнай сярэдняй школы міліцыі. Скончыў завочна Мінскую вышэйшую школу Міністэрства ўнутраных спраў СССР (1987).
ТворчасцьПравіць
У рэспубліканскіх выданнях друкуецца з 1979 г. Аўтар зборніка вершаў «Лабараторыя» (1987).
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1988) за зборнік вершаў «Лабараторыя».