Павел Навара
Павел (Павал) Навара (17 верасня 1927, в. Купіск, цяпер Навагрудскі раён Гродзенскай вобл. — 24 мая 1983) — беларускі грамадскі дзеяч у Вялікабрытаніі.
Павел Навара | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 верасня 1927 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 мая 1983 (55 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Член у |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся на Навагрудчыне. У 1942—44 вучыўся ў Навагрудскай настаўніцкай семінарыі. З вясны 1944 быў курсантам Менскай афіцэрскай школы БКА, разам з якой быў далучаны да 30-й грэнадзёрскай дывізіі СС. У верасні 1944 здаўся ў палон амерыканцам ля в. Клерваль (Францыя) і пазней далучыўся да 2-га Польскага корпусу. Па сканчэнні падафіцэрскай школы ў Сан-Базіліа на поўдні Італіі браў удзел у баявых дзеяннях на поўначы Апенінаў.
У жніўні 1946 прыбыў у Вялікабрытанію, дзе стаў адным з заснавальнікаў ЗБВБ і рэгулярна абіраўся ў Галоўную ўправу арганізацыі. Быў таксама сябрам ЗБК (ад 1949) і БХАА «Жыцьцё» (ад 1948). У 1952 скончыў факультэт матэматыкі, хіміі і фізікі Лонданскага ўніверсітэта. Працаваў хімікам у лонданскіх лабараторыях. У 1954 быў адным з ініцыятараў стварэння Англа-беларускага таварыства. У Галоўнай управе ЗБВБ часта абіраўся на пасаду (1954, 1957, 1966—70), а таксама доўгі час у 1970-х быў сакратаром арганізацыі.
Памёр і пахаваны ў Лондане на могілках Святога Панкрата.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн,, 2010. — ISBN 978-985-6887-63-8.
- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.
СпасылкіПравіць
- Навара Павал // Запісы. — Нью-Ёрк - Менск: БІНіМ, 2014. — № 37. — С. 156-157.