Павел Аляксандравіч Платонаў

(Пасля перасылкі з Павел Платонаў)

Павел Платонаў (нар. 7 лютага 1986, Мінск) — былы беларускі футбаліст, гуляў на пазіцыі паўабаронцы.

Футбол
Павел Платонаў
Поўнае імя Павел Аляксандравіч Платонаў
Нарадзіўся 7 лютага 1986(1986-02-07) (35 гадоў)
Мінск, БССР
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 180 см
Вага 73 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2005 Сцяг Беларусі Зорка-БДУ (Мінск) 16 (0)
2006—2008 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 34 (0)
2008   Сцяг Беларусі Граніт-Мікашэвічы 25 (0)
2009 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 1 (0)
2010—2011 Сцяг Беларусі Гомель 41 (6)
2012 Сцяг Беларусі Гарадзея 15 (1)
2013 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 7 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005—2007 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24.02.2014.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на пачатак 2013

Сям'яПравіць

Павел мае брата-блізнеца Дзмітрыя, які таксама з’яўляецца футбалістам.

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

З 2003 выступаў за «Зорку-БДУ». У 2006 разам з братам перайшоў у барысаўскі БАТЭ, у шэрагах якога двойчы стаў чэмпіёнам краіны, пасля гуляў за «Граніт», «Шахцёр» і «Гомель». У 2012 упершыню разышоўся з братам па розных клубах, бо стаў іграком «Гарадзеі».

У студзені 2013 перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»[1], але ў жодзінскім клубе з’яўляўся на полі толькі эпізадычна. Па заканчэнні сезону ў студзені 2014 пакінуў клуб[2] і завяршыў прафесійную кар’еру, перайшоўшы на працу ў IT-сферу[3].

МіжнароднаяПравіць

У 2005—2007 гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2003 дубль Зорка-БДУ   7 0
2004 дубль Зорка-БДУ   15 4
2005 Д1 Зорка-БДУ   16 0
2006 Д1 БАТЭ   11 0
2007 Д1 БАТЭ   23 0
2008 Д1 Граніт-Мікашэвічы   25 0
2009 Д1 Шахцёр   1 0
2010 Д2 Гомель   23 5
2011 Д1 Гомель   18 0
2012 Д2 Гарадзея   15 1
2013 Д1 Тарпеда-БелАЗ   7 0

Зноскі

СпасылкіПравіць