Павел Уладзіміравіч Чарнышоў
Павел Чарнышоў (нар. 12 ліпеня 1995, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Поўнае імя | Павел Уладзіміравіч Чарнышоў | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
12 ліпеня 1995[1] (28 гадоў) |
|||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||
Рост | 180 см | |||||||||
Вага | 69 кг | |||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец гомельскай СДЮШАР-8, з 2012 года выступаў за дубль «Гомеля». З лета 2014 года пачаў трапляць у асноўную каманду, дэбютаваў за яе 25 ліпеня 2014 года, выйшаўшы ў дадатковы час у кубкавым матчы супраць светлагорскага «Хіміка» (2:0). 14 верасня таго ж года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на 75-й хвіліне матча з наваполацкім «Нафтанам» (1:5). 30 лістапада 2014 года ўпершыню з’явіўся ў стартавым складзе гомельскай каманды ў матчы з мінскім «Дынама» (2:0), тады ж адзначыўся галявой перадачай.
У снежні 2014 года на два гады падоўжыў кантракт з «Гомелем»[2]. У сезоне 2015 замацаваўся ў асноўнай камандзе гамяльчан, нярэдка стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе. У сезоне 2016 дапамог «Гомелю» перамагчы ў Першай лізе, звычайна выходзячы на замену. Сезон 2017 поўнасцю прапусціў з-за траўмы.
У студзені 2018 года перайшоў у жыткавіцкі ЮАС[3]. У студзені 2019 года пакінуў каманду[4] і неўзабаве далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка», іграком якога афіцыйна стаў у лютым. Аднак, за рэчыцкі клуб згуляў толькі ў чатырох матчах (2 у чэмпіянаце Беларусі і 2 у Кубку Беларусі), пасля чаго ў ліпені пакінуў каманду.
Міжнародная кар’ера
правіцьДэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі 16 студзеня 2015 года ў матчы супраць Туркменістана на Кубку Садружнасці 2015 у Санкт-Пецярбургу. У выніку, прыняў удзел ва ўсіх шасці матчах зборнай на гэтым турніры, але пасля ў зборную ўжо не выклікаўся.
Дасягненні
правіць- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2016
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | Гомель | 27 | 0 | |
2014 | Д1 | Гомель | 3 | 0 | |
2015 | Д1 | Гомель | 15 | 0 | |
2016 | Д2 | Гомель | 15 | 0 | |
2017 | Д1 | Гомель | 0 | 0 | |
2018 | Д2 | ЮАС | 19 | 2 | |
2019 (1) | Д2 | Спадарожнік | 2 | 0 |
Крыніцы
правіць- ↑ Pavel Chernyshov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ «Гомель» продлил контракт с Павлом Чернышовым (руск.)(недаступная спасылка). offside.by.
- ↑ Два футболиста "Гомеля" перешли в ЮАС (руск.). football.by (9 студзеня 2018). Праверана 16 красавіка 2024.
- ↑ Десять игроков покинули ЮАС, пятеро - пришли. Из них четверо - из "Лиды" (руск.). football.by (16 студзеня 2019). Праверана 16 красавіка 2024.