Павел Уладзіміравіч Ялугін
Павел Уладзіміравіч Ялу́гін (8 (21) верасня 1910[1]—21 сакавіка 1990) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ад'ютант старэйшы батальёна 120-га гвардзейскага стралковага палка 39-й гвардзейскай стралковай дывізіі 8-й гвардзейскай арміі 3-га Украінскага фронту, Герой Савецкага Саюза (1944)[2].
Павел Уладзіміравіч Ялугін | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 верасня 1910 |
Месца нараджэння | вёска Янова (Віцебская губерня) |
Дата смерці | 22 сакавіка 1990 (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1932—1934 і 1941—1969 |
Званне | падпалкоўнік |
Часць | 120-ы гвардзейскі стралковы полк |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьП. У. Ялугін нарадзіўся ў вёсцы Янова (зараз у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці). Жыў у Растове-на-Доне, працаваў прэсоўшчыкам на заводзе «Растсельмаш ».
У 1932—1934 гг. на службе ў Чырвонай Арміі. Затым працаваў начальнікам вучэбнай часткі школы малодшага камсаставу МУС у Новарасійску. У 1941 г. зноў прызваны ў Чырвоную Армію. У 1942 годзе скончыў Арджанекідзеўскае пяхотнае вучылішча. Удзельнік баёў на Сталінградскім, Паўднёва-Заходнім, 3-м Украінскім франтах[2].
Вызначыўся ў баях пры фарсікаванні ракі Дняпро. 24 кастрычніка 1943 г. перадавы атрад на чале з гвардыі капітанам Ялугіным на лодках пераправіўся праз Дняпро каля Днепрапятроўска, 2 гадзіны вёў бой, захапіў і пашырыў плацдарм[2].
П. У. Ялугін з баямі дайшоў да Германіі, дзе ў красавіку 1945 г. ў час Берлінскай наступальнай аперацыі быў цяжка паранены. Пасля вайны працягваў ваенную службу. У 1954 годзе скончыў Маскоўскі будаўнічы тэхнікум. Быў камандзірам ваенна-будаўнічага атрада.
З 1969 года падпалкоўнік П. У. Ялугін у запасе[2]. Жыў у Маскве.
Памёр 21 сакавіка 1990 г. Пахаваны ў вёсцы Суша Лепельскага раёна.
Узнагароды
правіць- Медаль «Залатая Зорка»
- Ордэн Леніна
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- медалі
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 262. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
- Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — С. 605—606. — 607 с. — 65 000 экз. (руск.)
- Морозов А. В. 39-я Барвенковская. — М.: Военное изд-во МО СССР, 1981
Спасылкі
правіць- Павел Уладзіміравіч Ялугін на сайце «Героі краіны»
- Лепельчане — Герои Советского Союза Архівавана 9 лістапада 2013.
- Ялугін Павел Уладзіміравіч(недаступная спасылка) // ПРЫДЗВІНСКІ КРАЙ: ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ Архівавана 11 снежня 2013.