Павукі-бакаходы

сямейства павукоў

Павукі-бакаходы, павукі-крабы (Thomisidae) — сямейства паувкоў.

Павукі-бакаходы

Аксіптыля лугавая (Ozyptila praticola)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thomisidae Sundevall, 1833

Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  871543
NCBI  94016
EOL  167
FW  133870

Апісанне

правіць

Галавагрудзі кароткія і шырокія. Брушка акруглае ці авальнае, часам прадаўгаватае, з завостраным, клінападобным або закругленым заднім краем. У шэрагу відаў выразны полавы дымарфізм. Цела ўкрыта валаскамі. Афарбоўка зменлівая — зялёная. белая, жоўтая, ружовая. Ногі доўгія, накіраваныя ў бакі, даюць магчымасць рухацца ўперад бокам (адсюль назва).

Пашырэнне

правіць

Пашыраны па ўсім зямным шары. У сусветнай фаўне вядома звыш 2 тыс. відаў. На Беларусі каля 20 відаў з родаў ксістыкусы (Xysticus), філадромусы (Philodromus), танатусы (Thanatus), тыбелюсы (Tibellus), мізумены (Misumena), аксіптылі (Ozyptila) і інш.

Вандроўныя павукі. Жывуць ва кветках, траве, ствалах дрэў, камоплі, глебе. Многія — эўрыбіёнты, трапляюцца ў разнастайных біятопах, часта канцэнтруюцца ў пасевах збожжавых, траў.

Асаблівасці біялогіі

правіць

Лоўчых сетак не будуюць, здабычу ловяць пярэднімі нагамі. Спрыяюць палявапвю ахоўная афарбоўка, здольнасць імітаваць форму нерухомых прадметаў (галінак, сучкоў, пупышак і інш.). Знішчаюць шкодных насякомых (тлі, мухі, даўганосікі, клапы і інш.).

Размнажаюцца пераважна ў канцы вясны — летам. Спароўванне суправаджаецца т. зв. «шлюбнымі танцамі» самцоў. Сачавіцападобныя коканы для яец падвешваюць на ніцях павуціны або прымацоўваюць да лісця, ствалоў дрэў, камянёў.

Класіфікацыя

правіць

У сямействе паукоў-бакаходаў 175 родаў з 2103 відамі[1]:

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Catalogue of Life: Семейство Thomisidae Архівавана 6 кастрычніка 2016. со ссылкой на World Spider Catalog Архівавана 4 снежня 2021..

Літаратура

правіць