Падоссе

вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Падо́ссе[1] (трансліт.: Padossie, руск.: Подосье) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Бярозаўскага сельсавета. Размешчана за 9 км ад Бярозы, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Вёска
Падоссе
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 111 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208807061
Падоссе на карце Беларусі ±
Падоссе (Беларусь)
Падоссе
Падоссе (Брэсцкая вобласць)
Падоссе

Гісторыя

правіць

Да 1843 года вёска ўваходзіла ў склад маёнтка Сігневічы, які належаў жонцы генерала Блышынскага, з 2 красавіка 1843 года ўласнасць Рамуальда Нейгоф-Лея. У 1864 годзе ў Сігневіцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года — вёска ў Равяціцкай воласці. Дзейнічалі хлебазапасны магазін і кузня. Побач з вёскай сядзіба ва ўладанні Маліноўскага і Амельні.

Найноўшы час

правіць

У 1905 годзе за 3 вярсты ад Падосся знаходзіўся маёнтак. З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Палескага ваяводства Польшчы.

З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска Углянскага сельсавета. У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 9 воінаў-землякоў. З 1964 года вёска ў Бярозаўскім сельсавеце[2].

У 1970 годзе ў Бярозаўскім сельсавеце, у саўгасе «Прамень», 450 жыхароў.

Насельніцтва

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 14 красавіка і 1 чэрвеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць