Пад’яварка (рака)
Пад’я́варка, Пад’яво́рка — рака ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Шчара (басейн Нёмана). Даўжыня 35 км[1]. Плошча вадазбору 226 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4‰.
Пад’яварка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 35 км |
Басейн | 226 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°21′52″ пн. ш. 25°26′21″ у. д.HGЯO |
Вусце | |
• Каардынаты | 53°23′00″ пн. ш. 25°02′08″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 3,4 м/км |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раён | Дзятлаўскі раён |
![]() ![]() |
Апісанне
правіцьПачынаецца на заходняй ускраіне Навагрудскага ўзвышша за 4,5 км на ўсход ад вёскі Явар, у сярэднім і ніжнім цячэнні цячэ сярод лясных масіваў, упадае ў Шчару на паўночны захад ад вёскі Вялікая Воля. Асноўныя прытокі — рэкі Скупа і Хлеўня. Даліна трапецападобная, яе шырыня 500—800 м, месцамі да 1,5 км. Пойма забалочаная, двухбаковая, шырынёй 50—150 м. Рэчышча звілістае, у вярхоўі на працягу 4,5 км каналізаванае. Каля вёсак Явар і Мядзвінавічы сажалкі (плошча адпаведна 0,25 і 0,09 км²).
Гістарычныя звесткі
правіцьУ XVIII стагоддзі тэрыторыя ля ракі Пад’яваркі стала месцам здабычы балотнай руды для вытворчасці жалеза. У выніку тут з'явіўся населены пункт Руда Яварская. Належаў гэты руднік Радзівілам, якія валодалі таксама дваром Явар.
Зноскі
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.