Пажарніца сіваватая

від раслін

Пажа́рніца сіваватая[3] (Calamagrostis canescens) — від кветкавых раслін роду Пажарніца (Calamagrostis) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Пажарніца сіваватая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Calamagrostis canescens (Weber) Roth, 1789


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1155255
EOL  5801542
GRIN  t:8346
IPNI  77145450-1
TPL  kew-402519

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 70—130[4] см. Сцябло прамастойнае, галінастае. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае, сядзячае, голае або з белаватымі валаскамі зверху. Суквецце — буйная і рыхлая мяцёлка рыжаватага колеру. Кветкавыя каласкі даўжынёй 2—5 мм. Каласковыя лускавінкі ланцэтнай формы, з кілем. Ніжняя кветкавая лускавінка надрэзаная на 2 зубцы, паміж якімі знаходзіцца невялікі асцюк. Плод — зярняўка.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Пажарніца сіваватая распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Азіі. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[5]. Гіграфіт і эўтроф[5]. Расце на балотах, вільготных лугах, у вільготных лясах і прыбярэжных і пойменных хмызняках, па берагах вадаёмаў. Цвіце ў чэрвеніліпені[3].

Гаспадарчае значэнне правіць

Кармавая расліна невысокай якасці[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  4. а б Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)
  5. а б Вейник седеющий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць