Свята-Пакроўская царква з Логнавічаў

Пакроўская царква з в. Логнавічы (Клецкі раён) адносілася да маёнтка Вялікія Астроўчыцы. Помнік драўлянай народнай архітэктуры. Перавезена ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў 1980-я гг.

Славутасць
Пакроўская царква
Пакроўская царква ў БДМНАП
Пакроўская царква ў БДМНАП
53°49′47″ пн. ш. 27°22′27″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Логнавічы (першапачаткова),
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
Канфесія Уніяцтва
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Дата заснавання XVIII стагоддзе
Дата пабудовы XVIII стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000380шыфр 612Г000380
Матэрыял драўніна
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Была пабудавана як уніяцкая. Вядома, што ў 1866 г. царква рамантавалася, бо да таго часу дах быў у дрэнным стане. Апошні рамонт адбываўся ў 1920-я гг. Пакроўская царква дзейнічала да 1930-х гг. У 1935 г. служба была перанесена ў Дзіянісійскую царкву ў мястэчка Заастравечча. Тады ж быў разабраны іканастас і абразы перададзены ў іншыя цэрквы.

Архітэктура правіць

 
Пакроўская царква

У плане цэнтральны аб'ём уяўляе сабой квадрат (8,2х 8,2 м). Гэта прапорцыя пераходзіць з плана на фасад: фасадная сцяна зруба і шчыт упісваюцца ў квадрат з бокам трохі большым за 8 м, а агульная вышыня царквы (да вастрыя цыбуліны) атрымліваецца пры падваенні стараны квадрата.

За гісторыю свайго існавання царква перабудоўвалася. Натурнае даследаванне помніка паказала, што бабінец з вежачкай прыбудаваны пазней, а ў месцы злучэння апсіды і нефа была сакрысція. Першапачаткова царква ўяўляла сабой падоўжную кампазіцыю нефа і апсіды з прыбудовай збоку рызніцы.

Раней побач з Пакроўскай царквой стаяла званіца. Пра яе вонкавы выгляд можна меркаваць па карціне невядомага мастака 1930-х гг.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць