Палаца-паркавы ансамбль (Обрын)
Палаца-паркавы ансабль — існаваў у XIX — першай палове XX стагоддзя ў былым маёнтку Обрын (цяпер пасёлак Першамайскі) Карэліцкага раёна.
Палацава-паркавы ансамбль | |
Палацава-паркавы ансамбль у Обрыне | |
---|---|
![]() Палац на карціне Н. Орды, 1876 (не захаваўся) | |
53°32′57,25″ пн. ш. 26°19′58,11″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Пасёлак | Першамайскі |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата заснавання | 1837 |
Будынкі | |
амбар-лядоўня • афіцына • капліца-пахавальня • стайня • арачны мост • сыравальня • гаспадарчая пабудова • парк | |
ГісторыяПравіць
Пабудаваны ў 1837 годзе на беразе р. Обрынка. Належаў роду Обрынскіх, потым — Кашчыцаў.
У палацы была вядомая калекцыя фарфору, творы выяўленчага мастацтва, архіў.
АрхітэктураПравіць
Меў рысы позняга класіцызму і несапраўднай готыкі. Складаўся з трохпавярховых мураваных будынкаў — асноўнага аб'ёму і двух флігеляў, злучаных крытымі пераходамі і завершаных складанымі ламанымі дахамі. Цэнтральны рызаліт асноўнага аб'ёму, вылучаны на галоўным фасадзе аркаднымі лоджыямі, завяршаўся мезанінам у выглядзе атыка з трохвугольным франтонам. Сцены расчлянёныя прамавугольнымі і арачнымі аконнымі праёмамі, аздобленымі прафіляванымі ліштвамі і завершанымі франтончыкамі. Адзін флігель меў у завяршэнні вежачку з шатровым пакрыццём, другі — разнастайны псеўдагатычны дэкор (парэбрыкі, аркатура, разеткі, абрамленні ў выглядзе спічастых арак і какошнікаў, круглыя вокны-люнеты і інш.).
Апроч палацу, у маёнтку меліся млыны, рэзідэнцыя з муру, фруктовыя сады.
ЛітаратураПравіць
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
СпасылкіПравіць
- Палаца-паркавы ансамбль (Обрын) на сайце Radzima.org
- Палаца-паркавы ансамбль (Обрын) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- [ Палаца-паркавы ансамбль (Обрын)] на сайце «Архіварта»