Жаўрук палявы

(Пасля перасылкі з Палявы жаўрук)

Палявы жаваранак, жаўрук палявы (Alauda arvensis) — пеўчая птушка сямейства жаваранкавых.

Жаўрук палявы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Alauda arvensis Linnaeus, 1758

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  178398
NCBI  88112
EOL  45511446
FW  368984

Апісанне правіць

Даўжыня цела 17—19 см, размах крылаў 30—36 см, маса 28—45 г. Апярэнне спіны шаравата- ці буравата-вохрыстае з прадаўгаватымі бураватымі плямкамі, бруха вохрыста-белаватае. Валлё вохрыстае з бурымі палосамі. Падоўжаны хвост цёмна-буры з белымі крайнімі рулявымі. Пёры цемя крыху падоўжаныя, чуб на галаве невыразны. Самкі драбнейшыя за самцоў, бруха іх святлейшае з цёмнымі плямамі і малюнкам.

Песня жаўрука.

Спявае самец у паветры, вельмі рэдка (прыцемкам) на зямлі. Доўгая песня складзеная з меладычных трэляў і свістаў.

Пашырэнне правіць

Арэал: Еўропа (акрамя Ісландыі, Скандынаўскіх гор і крайняй поўначы), Цэнтральная і Усходняя Азія (на поўдні да Ірана і паўночнай часткі Кітая), Малая Азія, Паўночна-Заходняя Афрыка. На Беларусі адзін з найбольш шматлікіх на гнездаванні, пералётны і транзітна мігрыруючы від. Інтрадуцыраваны ў Канадзе (востраў Ванкувер), Новай Зеландыі, Тасманіі, Аўстраліі і на Гаваях.

Насяляе адкрытыя травяністыя тэрыторыі, стэпы, лесастэпы, тундру, сельгаспасевы, пашы і сухія лугі; аддае перавагу пагоркам (таксама з маладымі лесапасадкамі), выбірае перасушаныя тэрыторыі; сустракаецца таксама на горных лугах. У Арменіі даходзіць да 2700 м над у.м., у Карпатах (Букавіна) — да 2000 м.

Паўночныя і ўсходнія папуляцыі пералётныя, паўднёвыя — аселыя або качуюць. Месцы зімовак часткова ў межах гнездавога арэала, Паўднёвая, Заходняя і Цэнтральная Еўропа, Паўднёвая Афрыка і Паўднёвая Азія.

Асаблівасці біялогіі правіць

Гняздо ладзіць на зямлі сярод не вельмі высокай і шчыльнай расліннасці, звычайна добра схаванае. Знешняя частка з крыху падвялых кавалкаў лістоў і сцёблаў травы, якія пераплецены карэньчыкамі, высцілка — з сухой травы з прымессю валосся.

 
Яйкі.

Яйкі (3-5, часам да 7) крыху падоўжаныя з вострым вузейшым канцом. Белавата-зеленаватыя, белавата-шэрыя або карычнева-белыя з дробнымі і вельмі густымі шэра-карычневымі ці аліўкава-карычневымі плямкамі.

Падвіды правіць

  • A. a. arvensis — ад Заходняй Еўропы праз цэнтральную і паўночную часткі на ўсход да Урала;
  • A. a. scotica — Ірландыя, Шатландыя, Фарэрскія астравы;
  • A. a. guillelmi — поўнач Партугаліі і паўночны захад Іспаніі;
  • A. a. sierre — цэнтральная і паўднёвая часткі Партугаліі, поўдзень Іспаніі;
  • A. a. cantarella — Паўднёвая Еўропа (ад усходняй Іспаніі да Чырвонага мора, Іран, Паўночная і Усходняя Афрыка;
  • A. a. armenicus — Каўказ, паўночны захад Туркменіі і Ірана. Акрамя гэтых вылучаюць яшчэ 4 падвіды.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць