Палявы лунь
Палявы лунь (Circus cyaneus) — від птушак рода Луні сямейства Ястрабіныя.
Палявы лунь | |||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Circus cyaneus Linnaeus, 1766 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Circus hudsonius
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Падвіды | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() Месцы гняздоўяў Круглы год Зімовая міграцыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|

Апісанне
правіцьДаўжыня цела 44-52 см, размах крылаў 100—120 см. Выразны палавы дымарфізм. Падобны да стэпавага і поплаўнага лунёў, асабліва самка. Белая пляма на надхвосці выразная і параўнальна вялікая. Маладыя падобныя да самкі. Самец толькі праз некалькі гадоў набывае канчатковы ўбор, найбольш доўга бурыя плямы захоўваюцца на грудзях і жываце.
Пашырэнне
правіцьАддае перавагу адкрытым прасторам — стэпу, сфагнавым балотам, зарослым прыбярэжным лугам, высечкам, мелкаводным азёрам з густой расліннасцю і верасовым пустэчам. Занесены ў Чырвоныя кнігі Беларусі, Латвіі, Польшчы, Украіны, шэрагу рэгіёнаў Расіі.
Падвіды
правіць- С. с. cyaneus — Еўропа і цэнтральна-паўночная Азія да паўночнага Кітая, Камчаткі і Сахаліна;
- C. c. hudsonicus — Амерыка.
Спасылкі
правіцьГэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |
- Палявы лунь у Чырвонай кнізе Беларусі Архівавана 24 сакавіка 2017.