Палярная чайка

птушка

Палярная чайка (Larus glaucoides) — від птушак сямейства чайкавых.

Палярная чайка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Larus glaucoides В. Meyer, 1822

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176811
NCBI  118194

Апісанне правіць

Памеры цела ад 50 да 66 см, крылы доўгія — ад 115 да 140 см. Маса ад 820 да 1100 г. Апярэнне светлае, у дарослых асобін шэрае, маладыя светла-шэрыя. Дзюба жоўтая, тонкая.

Пашырэнне правіць

Палярная чайка гняздуецца на скалах на паўночна-ўсходніх узбярэжжах Канады, у Грэнландыі і Ісландыі. Зімуюць птушкі на поўначы Атлантыкі, таксама на Паўночным моры.

На Балтыку залятаюць параўнальна рэдка. Як заўважыў арнітолаг Дзмітры Вінчэўскі, палярная чайка ў Літве адзначалася толькі аднойчы, у 1954 годзе на марскім узбярэжжы, а ў Польшчы ўпершыню адзначаная ў 1974 годзе, з таго часу рэгістравалася 40 разоў, прычым амаль 70 % усіх сустрэч адбыліся на марскім узбярэжжы ці ў партах і пераважна ўзімку[1]. 9 сакавіка 2019 года на сажалцы ў раёне Шабаноў у Мінску палярная чайка ўпершыню была адзначаная ў Беларусі. Арнітолаг Ірына Самусенка, якая рабіла ўлікі чаек, выказала меркаванне, што хутчэй за ўсё птушка трапіла на Беларусь разам з моцнымі заходнімі вятрамі[2].

Асаблівасці біялогіі правіць

Гняздуе ў калоніях ці паасобку. Адкладвае ад двух да трох яец. Палавой спеласці дасягае ва ўзросце чатырох год.

Зноскі