Палёўка (род раслін)

Палёўка[3] (Myagrum) — манатыпны род кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae). Адзіны прадстаўнік роду — Палёўка пранізалістая (Myagrum perfoliatum) L., Sp. Pl. 2: 640 (1753).

Палёўка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Myagrum L., 1753

Наменклатурны тып

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23251
NCBI  359867
EOL  583788
GRIN  t:401762
IPNI  287244-1
TPL  kew-2358951

Батанічнае апісанне правіць

Аднагадовая травяністая раліна вышынёй 20—60[3] см. Сцябло прамое. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, простае, суцэльнае, шызае, падоўжанае, з завостранай верхавінкай і зубчастым краем. Прыкаранёвае лісце выцягнутае ў чаранок, стрэлападобнае каля асновы. Кветкі бледна-жоўтага колеру, з шасцю[3] тычынкамі і чатырма[4] пялёсткамі, у гронках. Плод — стручок булавападобнай формы, даўжынёй 5—6[3] мм.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расліна распаўсюджана пераважна ў Еўропе і ўмераных і трапічных (Індыя) абласцях Азіі. Натуралізавалася ў Паўночнай Афрыцы (Алжыр), Японіі, ЗША і Аўстраліі[5]. Святлолюбівая расліна[4]. Мезафіт і мезатроф[4]. Расце на лугах, узлесках і палянах шыракалістых лясоў, на аблогах, пустках, у садах, парках і агародах, каля дарог.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  4. а б в Полёвка пронзённолистная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  5. Myagrum perfoliatum L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць