Палітыка Арменіі

Арменія — унітарная, шматпартыйная, дэмакратычная дзяржава-нацыя з даўняй гісторыяй і культурнай спадчынай. Сённяшняя Арменія — парламенцкая (з 2018) рэспубліка, прэзідэнт якой выконвае прадстаўнічыя функцыі. Заканадаўчы орган — аднапалатны парламент, выканаўчая ўлада належыць кабінету міністраў на чале з прэм'ер-міністрам. У 2018 армянскае грамадства прадэманстравала сваю палітычную сталасць, не даўшы ў серыі вулічных пратэстаў былому прэзідэнту ўсталяваць аўтарытарны рэжым. Арменія дзеліцца на 11 марзаў. З 23 верасня 1991 года ўжываецца афіцыйная назва дзяржавы Рэспубліка Арменія (арм.: Հայաստանի Հանրապետություն — Аястані́ Анрапетуцю́н)

Дзяржаўны лад

правіць

Канстытуцыя

правіць

У Арменіі дзейнічае Канстытуцыя, якая была прынятая ў 1995 годзе на рэферэндуме. У снежні 2015 у краіне прайшоў другі рэферэндум, у адпаведнасці з рашэннем якога Канстытуцыя была зменена, і ў 2018 краіна перайшла да парламентарнай формы ўладкавання замест ранейшай паўпрэзідэнцкай. Кіраўніком дзяржавы па-ранейшаму з'яўляецца прэзідэнт, які цяпер прызначаецца парламентам на сямігадовы тэрмін і выконвае фактычна прадстаўнічыя функцыі.

Рэвалюцыя 2018

правіць
 
Вулічныя пратэсты 22 красавіка 2018 на Плошчы Рэспублікі, Ерэван

Дрэйф экс-прэзідэнта Сержа Саргсяна на пасаду прэм'ер-міністра ў красавіку таго ж года (дзеля чаго ўласна і быў задуманы пераход да парламенцкай рэспублікі) выліўся ў палітычныя пратэсты, у выніку якіх армянскаму грамадству ўдалося адстаяць дэмакратыю. Лідар пратэстоўцаў, дэпутат Нікол Пашынян 8 траўня 2018 стаў в.а. прэм’ер-міністра, а праз некалькі месяцаў — паўнавартымм прэм'ерам. Пратэсты ў самой Арменіі атрымалі назву #MerzhirSerzhin, паводле хэштэга, што азначае "адхіліць Сержа (Саргсяна)"

Заканадаўчая ўлада

правіць

Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парламенту, дэпутаты якога выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін. 101 дэпутат парламента выбіраецца на ўсеагульных выбарах па прапарцыйнай сістэме. У экстрэмальных сітуацыях склад парламента можа быць пашыраны да 200 крэслаў. У парламент праходзяць дэпутаты партый, што пераадолелі пяціадсоткавы бар’ер. Галоўныя палітычныя партыі: «Грамадзянская дамова» Нікола Пашыняна і Арарата Мірзаяна, што разам з партыяй «Місія» і незалежнымі прадстаўнікамі грамадскасці фарміруюць урадавы альянс «Мой крок». Апазіцыйныя партыі: «Квітнеючая Арменія» і «Бліскучая Арменія». Рэспубліканская партыя Арменіі — самая ўплывовая партыя постсавецкага часу — на апошніх выбарах (снежань 2018) нават не пераадолела пяціадсоткавага бар'ера.

Выканаўчая ўлада

правіць

Выканаўчая ўлада належыць ураду на чале з прэм'ер-міністрам. Прэм’ер-міністр — самая ўплывовая фігура ў палітыцы сучаснай Арменіі — прызначаецца прэзідэнтам ў адпаведнасці з вынікамі парламенцкага галасавання і можа быць зняты ў выпадку атрымання вотуму недаверу з боку парламента. Усіх міністраў прэзідэнт прызначае паводле ўказання прэм'ер-міністра.

Міністэрствы

правіць
  • Міністэрства горадабудаўніцтва
  • Міністэрства дыяспары
  • Міністэрства аховы здароўя
  • Міністэрства замежных спраў
  • Міністэрства культуры
  • Міністэрства абароны
  • Міністэрства адукацыі і навукі
  • Міністэрства аховы прыроды
  • Міністэрства па надзвычайных сітуацыях
  • Міністэрства сельскай гаспадаркі
  • Міністэрства спорту і па пытаннях моладзі
  • Міністэрства тэрытарыяльнага кіравання
  • Міністэрства транспарта і сувязі
  • Міністэрства працы і па сацыяльных пытаннях
  • Міністэрства фінансаў
  • Міністэрства эканомікі
  • Міністэрства энергетыкі і прыродных рэсурсаў
  • Міністэрства юстыцыі

Знешняя палітыка

правіць
 
Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў наведвае Мемарыял генацыду армян, 2008

У сваёй знешняй палітыцы Ерэван будуе сяброўскія адносіны з усімі краінамі свету, больш цесна арыентуючыся на Расію і іншых удзельнікаў Еўразійскага эканамічнага саюза і Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. У Гюмры размешчана расійская ваенная база. Добрым сябрам Арменіі ў ХХІ стагоддзі стаў Іран. Дзякуючы шырокаму прадстаўніцтву армянскай дыяспары па ўсім свеце, Арменія мае цесныя сувязі з многімі вялікімі краінамі (ЗША, Францыя). Затое з усходу і захаду краіну атачаюць два суседа, адносіны з якімі непрымірныя і варожыя (у дыяпазоне ад ціхай варожасці да ўзброенага канфлікту) — Турцыя і Азербайджан. Першай армяне не могуць дараваць генацыду армян канца ХІХ і пачатку ХХ стагоддзяў (якія, дарэчы і сфармавалі большую частку дыяспары) і які Турцыя не хоча прызнаваць; і ўключэння ў свой склад усёй Заходняй Арменіі з гарой Арарат. З другім у канцы 1980-х – пачатку 1990-х не ўдалося развязаць вузел Карабахскага канфлікту мірным шляхам, што прывяло да вайны і зрабіла Азербайджан ворагам №1. Ад часу перамогі Арменіі (1994) межы з Турцыяй і Азебайджанам закрыты, абодва суседа падрымліваюць рэжым блакады. Азербайджан лічыць Арменію акупантам, што захапіў 14 % яго тэрыторыі.

Акрамя ЕАЭС і АДКБ, Арменія ўваходзіць Савет Еўропы, Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, Сусветную гандлёвую арганізацыю. Дзякуючы цесным гістарычным сувязям з Францыяй, Арменія стала сябрам Франкафоніі, у 2018 у Ерэване адбыўся саміт гэтай арганізацыі.

Адносіны з Беларуссю

правіць

Дыпламатычныя адносіны ўрады ўстанавілі 11 чэрвеня 1993 года[1]. У верасні 2001 года ў Ерэване адкрыта Пасольства Рэспублікі Беларусь. Пасольства Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь функцыянуе з 1993 года. Паслом Арменіі ў Мінску з 2018 з'яўляецца Армен Гевандзян.

У 2001 і 2013 гадах адбыліся афіцыйныя візіты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Арменію. Афіцыйны візіт у Беларусь Прэзідэнта Рэспублікі Арменія прайшоў ў чэрвені 2002 года. Апошняя сустрэча прэзідэнтаў (з боку Арменіі прэзідэнты былі ў 2001,02 Качаран, у 2013 Саргсян, у 2018 Саркісян) адбылася 30 кастрычніка 2018 у межах працы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў асобе Беларусі Арменія будзе заўсёды мець добрага і надзейнага сябра.[2]

Зноскі