Гней Пампей Вялікі
Пампей — Гней Пампей «Магн» («Вялікі»); сын Гнея Пампея Страбона (лац.: Gnaeus Pompeius Magnus; 106 — 48 да н.э.): рымскі ваенны і палітычны дзеяч перыяду грамадзянскіх войн, у выніку якіх была знішчана рэспубліка і ўстаноўлены прынцыпат.
Гней Пампей Магн | |
---|---|
лац.: Gnaeus Pompeius Magnus | |
![]() | |
Род дзейнасці | Военачальнік, неаднаразовы консул Рымскай рэспублікі |
Дата нараджэння | не раней за 29 верасня 106 да н.э. і не пазней за 30 верасня 106 да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 верасня 48 да н.э. (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Бацька | Pompeius Strabo[d] |
Маці | Луцылія (?) |
Жонка | Mucia Tertia[d], Julia[d], Cornelia Metella[d], Aemilia Scaura[d] і Antistia[d] |
Дзеці | Gnaeus Pompeius[d], Sextus Pompey[d], Pompeia Magna[d] і Pompeius/Pompeia[d] |
Партыя | |
![]() |
Быў асобай палітычна няўстойлівай і беспрынцыпнай. Будучы буйным землеўладальнікам і рабаўладальнікам, Гней Пампей вылучыўся ў барацьбе ў 80-я да н.э., калі далучыўся да Сулы і абараняў устаноўлены ім рэжым, пазней удзельнічаў у падаўленні паўстання Спартака. У 67 да н.э. атрымаў надзвычайныя паўнамоцтвы на тры гады для барацьбы з піратамі ў Міжземным моры. Камандаваў рымскім войскам у Трэцяй пантыйскай вайне з Мітрыдата VI Еўпатарам і канчаткова перамог апошняга (65 да н.э.). Адмова сената зацвердзіць мерапрыемствы Пампея на Усходзе і надзяліць яго салдат зямлёй прывяла яго ў 60 да н.э. да саюзу з Красам і Цэзарам, якія стварылі ў Рыме першы трыумвірат. Пасля яго распаду ў 53 да н.э. быў абраны (у 52 да н.э.) аднаасобным консулам, стаў рашучым палітычным праціўнікам Цэзара. У 50 да н.э. у час грамадзянскай вайны Пампею было даручана камандаванне войскам для барацьбы супраць Цэзара, ад якога ён пацярпеў паражэнне пад Фарсалам (48 да н.э.). Пасля паражэння ў тым жа годзе ён уцёк у Егіпет, дзе і быў забіты.[4]
Воіны Пампея называлі яго Магнам («Вялікім»). Паводле сцвярджэнняў некаторых крыніц, пасля смерці Пампея ўсе яго статуі былі знішчаныя, аднак вядома, што Цэзар быў забіты каля статуі Пампея, а імператар Адрыян вярнуў тыя статуі, якія былі схаваныя ў храмах.
Верагодная выява — мармуровая галава са збораў Тышкевіча, якая трапіла ў Новую Карлсбергскую гліптатэку ў Капенгагене (1887), і паказвае Пампея каля 50 да н.э., на вяршыні магутнасці. Партрэты з Венецыі і Фларэнцыі паказваюць маладзейшага Пампея[5].
Зноскі
- ↑ http://www.mlahanas.de/Greeks/Bios/Plutarch/Pompey.html
- ↑ http://www.historyorb.com/people/pompey-the-great
- ↑ http://en.wikisource.org/wiki/Lives_(Dryden_translation)/Pompey
- ↑ Скарына Ф.: Творы… С. 185.
- ↑ Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)
ЛітаратураПравіць
- Плутарх, «Жыццё Пампея».
- Caesar, «De bello civili».
- Büchner, «Ueber den Lebensplan d. Gn. Pompeius Magnus» (1847 — 49, 2 прагр.).
- Dressel, «Ueber die Politische Rolle des Gnaeus Pompeius Magnus» (1863).
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 185. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
СпасылкіПравіць
Гней Пампей Вялікі на Вікісховішчы |