Дыннае дрэва, папая (Carica papaya) — пладовае дрэва з сямейства карыкавых.
Вечназялёнае дрэва вышынёй 4—7 м, без галін. На верхавіне разетка з буйнога лісця на доўгіх чаранках. Суквецці вісячыя, кветкі крэмавыя або белыя, часцей аднаполыя. Плод — ягада (даўжынёй да 30 см, маса 3—6 кг), падобная на дыню (адсюль назва).
Плады спажываюць як дыетычны прадукт. 3 млечнага соку няспелых пладоў і лісця атрымліваюць фермент папаін, які выкарыстоўваецца ў харчовай і лёгкай прамысловасці.
Хуткарослае, недаўгавечнае, у культуры замяняюць праз 3—5 гадоў.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».