Парламенцкія выбары ў Германіі (1912)

Федэральныя выбары былі праведзены ў Германскай імперыі 12 студзеня 1912 года. Хоць Сацыял-дэмакратычная партыя (СДПГ) атрымоўвала большасць галасоў на ўсіх выбарах з 1890 года, яна ніколі не выйгравала большасць месцаў, і на выбарах у 1907 годзе яна атрымала менш за палову месцаў, нягледзячы на атрыманне больш за мільён галасоў[1]. Аднак на гэтых выбарах партыя выйграла больш чым у два разы больш галасоў другой па велічыні партыі Цэнтра і стала самай вялікай партыяй, выйграўшы 110 з 397 месцаў[2].

< 1907  Германская імперыя  1919 >
Парламенцкія выбары ў Германіі (1912)
12 студзеня 1912 года
Яўка: 84,9%
Партыя: СДПГ Партыя цэнтра Нацыянал-ліберальная партыя
мінулая колькасць месцаў: 43 105 54
Месцаў атрымана: 110 (67) 91 (14) 45 (9)
Галасоў: 4 250 400
(34,8%)
1 996 800
(16,4%)
1 662 700
(13,6%)
Змена долі галасоў: 5,8% 3,0% 0,9%
Партыя: Прагрэсіўная народная партыя Нямецкая кансерватыўная партыя Польская партыя
мінулая колькасць месцаў: 49 60 20
Месцаў атрымана: 42 (7) 43 (17) 18 (2)
Галасоў: 1 497 000
(12,3%)
1 126 300
(9,2%)
441 600
(3,6%)
Змена долі галасоў: 1,4% 0,2% 0,3%

Вынікі выбараў у Рэйхстаг (1912)

Расклад сіл ва ізноў абраным рэйхстагу зрабіў магчымым кааліцыю большасці з партый, варожых або амбівалентных кіруючым элітам Германскай імперыі, — сацыял-дэмакратаў, партыі цэнтра і лева-ліберальных прагрэсістаў. Следствам гэтай магчымасці можна было ўбачыць вотум недаверу ўраду Тэабальд фон Бэтман-Гольвега па справе Саверна ў 1913 годзе і Пастанову аб міры Рэйхстага 1917 года. Тым не менш Цэнтр і прагрэсісты не жадалі дзейнічаць паслядоўна ў апазіцыі, у выніку чаго ўрад у значнай ступені свабодна дзейнічаў паводле свайго меркавання.

Некаторыя гісторыкі, такія як Фрыц Фішэр, выказалі здагадку, што Першая сусветная вайна была часткова вынікам стратэгіі кансерватыўных прускіх юнкераў, каб справіцца з гэтым вынікам[3]. Імкнучыся ўзмацніць падтрымку кансерватыўных партый і палітыкі, каб адцягнуць насельніцтва ад СПД, яны спадзяваліся падняць патрыятызм у знешнім канфлікце з Расіяй ці іншай усходнееўрапейскай дзяржавай, такой як Сербія. Іншыя аўтары, такія як Найл Фергюсан, лічаць, што нямецкія кансерватары былі амбівалентныя ў вайне, баючыся, што страты ў вайне будуць мець катастрафічныя наступствы, і нават паспяховая вайна можа адштурхнуць насельніцтва, калі яна будзе доўгай або цяжкай[4].

Абраны на гэтых выбарах дэпутат ад Меца і член СДПГ Жорж Вайль перабег у Францыю ў пачатку Першай сусветнай вайны.

Вынікі правіць

Партыя Галасоў % Месцаў +/–
Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі 4 250 400 34,8 110 67
Партыя цэнтра 1 996 800 16,4 91 14
Нацыянал-ліберальная партыя 1 662 700 13,6 45 9
Прагрэсіўная народная партыя 1 497 000 12,3 42 7
Нямецкая кансерватыўная партыя 1 126 300 9,2 43 17
Польская партыя 441 600 3,6 18 2
Свабодна-кансерватыўная партыя 367 200 3,0 14 10
Эканамічны саюз 304 600 2,5 10 5
Эльзас-Латарынгская партыя 162 000 1,3 9 2
Нямецка-Гановерская партыя 84 600 0,8 5 4
Нямецкая рэфармісцкая партыя 51 900 0,4 3 новая партыя
Дацкая партыя 17 000 0,1 1 0
Нямецкая аграрная ліга 245 100 2,0 2 6
Баварскі сялянскі саюз 2 1
Іншыя 2 1
Несапраўдных галасоў 53,100
Усяго 12 260 600 100 397 0
Зарэгістравана выбаршчыкаў/яўка 13 352 900 84,9
Крыніца: Nohlen & Stöver, DGDB

Зноскі

  1. Nohlen & Stöver, pp. 774—789
  2. Nohlen & Stöver, p. 789
  3. Germany's Aims in the First World War  (англ.). — W. W. Norton & Company  (англ.), 1961. — ISBN 0-393-09798-6.
  4. The Pity of War: Explaining World War I. — New York: Basic Books, 1999. — ISBN 0-465-05712-8.