Парламенцкія выбары ў Германіі (1976)

Выбары ў бундэстаг 1976 года праходзілі 3 кастрычніка 1976 года. Выбары ў бундэстаг 8-га склікання былі таксама першымі выбарамі пасля адстаўкі федэральнага канцлера Вілі Бранта (СДПГ) у 1974 годзе і першым выпрабаваннем для яго пераемніка Гельмута Шміта (таксама СДПГ).

< 1972  Федэратыўная Рэспубліка Германіі (1949—1990)  1980 >
Парламенцкія выбары ў Германіі (1976)
3 кастрычніка 1976
Яўка: 90,7%0,4%
Кандыдат: Гельмут Коль Гельмут Шміт Ганс-Дзітрых Геншэр
Партыя: «ХДС/ХСС» «СДПГ» «СвДП»
Глава партыі з: 12 чэрвеня 1973 16 мая 1974 1 кастрычніка 1974
Выбарчая акруга главы: Рэйнланд-Пфальц Бергедорф Паўночны Рэйн-Вестфалія
Галасоў: 18 394 801
(48,6%)
16 099 019
(42,6%)
2 995 085
(7,9%)
Змена долі галасоў: 3,7% 3,2% 0,5%

Вынікі выбараў 1976 года.
     ХДС/ХСС: 254
     СДПГ: 224
     СвДП: 40
Гельмут Шміт дае інтэрв’ю ў ноч выбараў

Перадгісторыя правіць

Кандыдатам на пост канцлера ад блока ХДС/ХСС быў старшыня партыі ХДС і прэм’ер-міністр зямлі Рэйнланд-Пфальц Гельмут Коль.

Нягледзячы на тое, што блок ХДС / ХСС атрымаў больш за ўсіх галасоў, сацыяльна-ліберальная кааліцыя (СДПГ і СвДП) атрымала большасць у Бундэстагу. Пры гэтым СДПГ страціла сваё становішча самай вялікай фракцыі.

Падчас перадвыбарнай барацьбы СДПГ выступала пад дэвізам Мадэль Германія, а ХДС, акрамя іншых, выкарыстала Так трымаць, Германія. Стабільныя цэны. Надзейныя пенсіі. Больш працоўных месцаў.

Вынік правіць

 
Склад Бундэстага 1976 года
Партыя Другіх галасоў[заўв 1] Працэнт Месцаў[заўв 2] Змена Выбарчыя акругі Дадатковыя месцы[заўв 3] Заўвага
Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі (СДПГ) 16 099 019 42,6 214 (10) 16 114 - -
Хрысціянска-дэмакратычны саюз Германіі (ХДС) 14 367 302 38,0 190 (11) 13 94 - -
Хрысціянска-сацыяльны саюз (ХСС) 4 027 499 10,6 53 5 40 - -
Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП) 2 995 085 7,9 39 (1) 2 - - -
Нацыянал-дэмакратычная партыя Германіі (НПДГ) 122 661 0,3 - - - - -
Германская Камуністычная партыя (ГКП) 118 581 0,3 - - - - -
Камуністычная партыя Германіі (адноўленая) (КСЗГ) 22 714 0,1 - - - - -
Аб’яднанне незалежных немцаў (АНН) 22 202 0,1 - - - - -
Камуністычная ліга Заходняй Германіі (КЛЗГ) 20 018 0,1 - - - - -
Еўрапейская працоўная партыя (ЕПП) 6 811 0,0 - - - - -
Хрысціянская народная партыя Баварыі (ХНПБ) 6 720 0,0 - - - - -
Міжнародная марксісцкая група (ММГ) 4 759 0,0 - - - - -
Супольнасць дзеянняў-Чацвёртая партыя (СД-ЧП) 4 723 0,0 - - - - -
5% - блок 2 940 0,0 - - - - -
Незалежная рабочая партыя (НРП) 765 0,0 - - - - -
Аб’яднаныя левыя (АЛ) 701 0,0 - - - - -
  1. на выбарах у Германскі Бундэстаг выбаршчыкі галасуюць двойчы — спачатку за кандыдата ад якой-небудзь партыі ў гэтай выбарчай акрузе (ням.: Erststimme — первый голос), потым за канкрэтную партыю (ням.: Zweitstimme — второй голос).
  2. у дужках: колькасць выбраных у той жа дзень дэпутатаў ад Заходняга Берліна, якія не мелі права голасу ў бундэстагу.
  3. Калі колькасць першых і другіх галасоў не адпавядаюць адзін аднаму, партыі могуць атрымаць дадатковыя мандаты.

Наступствы правіць

 
Тэлевізійнае інтэрв’ю Гельмута Коля

Гельмут Шміт быў зноў абраны федэральным канцлерам дзякуючы галасам сацыял-ліберальнай кааліцыі. Як кіраўнік самай магутнай апазіцыйнай партыі (ням.: Oppositionsführer — правадыр апазіцыі) — блока ХДС/ХСС, Гельмут Коль пераехаў у Бон, сышоўшы ў адстаўку з пасады прэм’ер-міністра зямлі Рэйнланд-Пфальц і ў дадатак да пасады старшыні партыі ўзяў на сябе абавязкі старшыні партыйнага блока ў бундэстагу.

Былы лідар апазіцыі Карл Карстэнс стаў новым прэзідэнтам бундэстага (пасада, аналагам якой у іншых краінах можа быць спікер).

Таксама адным з наступстваў выбараў было тое, што блок ХДС / ХСС прасоўваў стварэнне прыватных тэлекампаній, каб стварыць медыяпроцівагу грамадска-прававому вяшчанню. Палітыкі сцвярджалі, што яно было ў асноўным левым па сваёй палітычнай арыентацыі, і патрабавалася нешта новае, каб пазбегнуць так званай «спіралі маўчання».

Спасылкі правіць