Партал юрскага перыяду

«Партал юрскага перыяду» (таксама вядомы як «Паралельны свет» ці «Першабытны» (англ.: Primeval)) — брытанскі навукова-фантастычны тэлесерыял, які быў зняты для брытанскага тэлеканала ITV кампаніяй «Impossible Pictures». Аўтарамі ідэі з’яўляюцца Эдрыен Ходжэс і Цім Хейнс, якія таксама стварылі дакументальны серыял «Шпацыры з…». «Партал юрскага перыяду» апавядае пра каманду з пяці вучоных, мэтай працы якіх з’яўляецца выяўленне часавых парталаў і нейтралізацыя небяспечных дагістарычных істот, якія пранікаюць праз іх.

Партал юрскага перыяду
англ.: Primeval
Жанр навуковая фантастыка на тэлебачанні[d]
Стваральнік Эдрыен Ходжэс
Цім Хейнс
Сцэнарыст Цім Хейнс
Эдрыен Ходжэс
Беў Дойл
Рычард Кёрці
Кэмеран Макалістэр
Стыў Бейлі
Пол Фэрэл
Пол Мозлі
Рэжысёр Джэймі Пейн
Сіла Вэа
Эндру Ган
Нік Мёрфі
Рычард Карсан Сміт
Марк Іверэст
Тоні Мітчэл
У ролях Дуглас Хэншал
Джэйсан Флемінг
Джэймс Мюрэй
Эндру Лі Потс
Люсі Браўн
Ханна Спірыт
Лайла Руас
Бен Мэнсфілд
Джуліет Обры
Бен Мілер
Краіна
Мова англійская[1]
Колькасць сезонаў 5
Колькасць серый 36 (спіс эпізодаў[d])
Вытворчасць
Прадзюсар Цім Брэдлі - Сезон 3
Пол Фрыфт - Сезон 2
Кэмеран Макалістэр - Сезон 1
Працягласць серыі 45 хв.
Студыя BBC
Трансляцыя
Тэлеканал ITV
На экранах 10 лютага 2007 — 28 чэрвеня 2011
Спасылкі
itv.com/primeval
IMDb ID 0808096

Паказ серыяла пачаўся ў Вялікабрытаніі 10 лютага 2007 года, але з тых часоў быў паказаны ўжо ў шматлікіх краінах свету, у тым ліку і ў Расіі на канале ТБ-3 з 15 лістапада 2008 года. Першыя паказы серыяла прайшлі з пазітыўнымі паказчыкамі, доля аўдыторыі не апускалася ніжэй 25 % ад агульнага ліку тэлегледачоў серыяла ў Вялікабрытаніі на працягу першых двух сезонаў[2]. У ЗША першыя сезоны трансліраваліся на тэлеканале «BBC America» і атрымалі станоўчыя ацэнкі ад амерыканскіх крытыкаў[3]. Трэці сезон планавалася пачаць 30 студзеня 2008 года[4], але пачалі толькі 28 сакавіка 2009 года. У ЗША трэці сезон быў прадстаўлены на суд грамадскасці 16 мая 2009 года на тэлеканале «BBC America».

15 чэрвеня 2009 года ITV абвясціў, што паказ завершаны і чацвёртага сезону не будзе[5]. Аднак, 29 верасня 2009 года было абвешчана пра дасягнуты паміж некалькімі кампаніямі пагадненні на здымкі 4 і 5 сезонаў у 2011 годзе. Паказ першага з двух новых сезонаў пачаўся на Новы год на канале ITV1 у Вялікабрытаніі і на «BBC Амерыка» ў ЗША[6]. Апошні сезон серыяла ўжо быў паказаны на канале «Watch» у перыяд з 24 мая па 28 чэрвеня 2011 года, а затым яго можна будзе ўбачыць на канале ITV1 у 2012 годзе. 3 лістапада 2011 года паказ 4 сезону пачаўся ў Расіі на тэлеканале ТБ-3[7]. «Impossible Pictures» ніяк не каментавала будучыню серыяла, пачынаючы з запуску вытворчасці 5 сезону ў лістападзе 2010 года. Канадскі спін-оф, названы «Партал юрскага перыяду: Новы свет», быў анансаваны 15 верасня 2011 года, а пачатак вытворчасці вызначана на зіму[8].

Стварэнне серыяла

правіць

Здымкі

правіць

Першы сезон здымаўся на студыі Pinewood, а таксама ў такіх месцах як Black Park, Бакінгемшыр, лонданскі метрапалітэн, стадыён «New Den» (хатні стадыён футбольнага клуба «Мілуал»), цэнтр інжынернага і вытворчага мастацтва (Хейверынг), заапарк Уіпснейд, Лонданскі заапарк, Канарскія астравы, гандлёвы цэнтр Bentalls (Кінгстан-апан-Тэмс), Thorpe Park (Сурэй), борнмуцкі пляж, жылы масіў Alexandra Road (Камдэн) і Брытанскі музей. Будынак Эдварда, герцага Кенцкага ва ўніверсітэце Сурэя (Гілдфард) выкарыстоўваўся як штаб кватэра Цэнтра па даследаванні анамалій[9][10].

Здымкі другога сезону былі скончаны 1 кастрычніка 2007 года. Паказаны другі сезон быў напачатку 2008 года[11]. Кэралайн Стыл і Олівер Лік, адлюстроўваныя Наомі Бэнтлі і Карлам Тэабальдам адпаведна, сталі двума новымі героямі, абодва з якіх таемна змовіліся з Хелен Катэр[11]. Перадапошні эпізод другога сезону быў напісаны сцэнарыстам серыяла «Доктар Хто» Полам Корнелам[12].

Каб скараціць выдаткі і выкарыстоўваць ірландскія падатковыя паслабленні для тэлевізійных праектаў, здымачная група пераехала ў Ірландыю, а менавіта ў месцы каля Дубліна і Уіклау, дзе 22 сакавіка 2010 года пачаліся здымкі чацвёртага і пятага сезонаў. Здымкі праходзілі ў сядзібе Powerscourt (каля пасёлка Эніскеры), амфітэатры «The O2», дублінскім порце, а таксама ў гарадскіх раёнах Дубліна Рынгсенд і Парк-Уэст[13][14].

Рэклама

правіць

Незадоўга да прэм’еры па ўсім Лондане былі ўстаноўлены рэкламныя шчыты і банеры. Было некалькі плакатаў, на якіх істоты з першага сезону серыяла былі намаляваны ў перабольшаных памерах (Артраплеўра ў серыяле па памерах параўнальная з чалавекам, тады як на плакаце яна была намалявана памерам з дом). У другога і трэцяга сезонаў таксама былі шырокія рэкламныя кампаніі.

Зачыненне, аднаўленне і спін-офф серыяла

правіць

У маі 2009 года «The Sun» паведаміла, што серыял можа быць выключаны з вяшчальнай сеткі ITV, з прычыны страт у памеры 2,7 мільярдаў фунтаў стэрлінгаў (хоць не выключана, што з прычыны вялікага бюджэту серыяла). ITV адмаўляў гэту інфармацыю, выступіўшы з паведамленнем пра тое, што гэта няпраўда, яны не збіраюцца спыняць паказ, які не ажыццяўляўся толькі падчас рамонтных прац[15]. Аднак, да чэрвеня 2009 года брытанскі тэлеканал пацвердзіў, што паказ скончаны[5]. У той жа час здымачнай групе было прапанавана паспрабаваць захаваць серыял іншымі спосабамі, якія дазволяць зменшыць выдаткі і вытворчы бюджэт[16][17]. Прадстаўнік ITV сказаў наступнае:

«Пасля трох вельмі паспяховых сезонаў серыяла, у наш час мы не плануем яго працягваць. Але іншыя высакаякасныя драмы будуць па-ранейшаму займаць ключавыя пазіцыі ў сетцы вяшчання нашага тэлеканала».

Верагоднай прычынай зачынення серыяла сталі страты тэлеканала на працягу 2009 года ў памеры 105 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. У выніку і іншыя папулярныя тэлесерыялы і шоу былі выключаны з вяшчальнай сеткі, напрыклад тэлесерыял «Біццё сэрца»[18]. Нягледзячы на гэта, 29 верасня 2009 года было абвешчана пра запуск здымкаў 4 і 5 сезонаў серыяла, у якіх захаваўся амаль увесь акцёрскі склад 3 сезону[19]; толькі Лайла Руас[20] заявіла пра тое, што не збіраецца вяртацца. Паводле новага пагаднення, меркавалася зняць 7 эпізодаў чацвёртага сезону, якія планавалі паказаць на ITV напачатку 2011 года, а затым паўтарыць на канале Watch UKTV, а 6 эпізодаў пятага сезону планавалася паказаць спачатку на канале Watch, а паўтарыць на ITV1[21]. Здымкі новых сезонаў пачаліся 22 сакавіка 2010 года, а скончыліся ў лістападзе[14]; дата прэм’еры была прызначана на студзень 2011 года. Здымкі чацвёртага сезону скончыліся 25 чэрвеня, і адразу ўслед за гэтым стартавала вытворчасць пятага сезону[22].

7 красавіка 2010 гады былі прадстаўлены тры новых героя серыяла. Імі сталі вучоны Філіп Бёртан, сыграны Аляксандрам Сідзігам, Мэт Эндэрсан, новы палявы лідар, роля якога выканаў Кіяран Макменамін, і Джэс Паркер, гераіня актрысы Руты Кірні, якая будзе кіраваць аперацыямі з цэнтра па даследаванні анамалій[23]. 8 чэрвеня 2010 года рэжысёр чацвёртага сезону ірландзец Роберт Куін заявіў у інтэрв’ю, што ў пятым і шостым эпізодах чацвёртага сезону з’яўляюцца пачвары з будучыні, якія спачатку тэрарызуюць прыморскую вёску (знятую ва Уіклау), а затым атакуюць старадаўні замак[24].

Паміж ITV і Warner Bros. было складзена пагадненне на здымкі мастацкага фільма па матывах тэлесерыяла. Правы на вытворчасць былі выкуплены Аківай Голдсманам і Кэры Фостэрам — прадзюсарамі новага праекта[25]. 15 верасня 2011 года было абвешчана пра стварэнне канадскага спін-офа серыяла пад назвай «Партал юрскага перыяду: Новы свет», паказы якога плануецца весці на канадскім тэлеканале Space. Гэта сумесная вытворчасць кампаній Omni Film productions, Impossible Pictures і Bell Media. Вытворчасць плануецца пачаць у Ванкуверы і Брытанскай Калумбіі ўзімку 2011 года[26].

Эпізоды

правіць
Сезон Колькасць эпізодаў Даты паказаў у Вялікабрытаніі
Прэм'ера сезону Фінал сезону
1 6 10 лютага 2007 (2007-02-10) 17 сакавіка 2007
2 7 12 студзеня 2008 (2008-01-12) 23 лютага 2008
3 10 28 сакавіка 2009 (2009-03-28) 6 чэрвеня 2009
4 7 1 студзеня 2011 (2011-01-01) 5 лютага 2011
5 6 24 мая 2011 (2011-05-24) 28 чэрвеня 2011


Зноскі

  1. fernsehserien.de Праверана 19 чэрвеня 2020.
  2. TV ratings | Media | guardian.co.uk
  3. Primeval: Season 1 (англ.). Metacritic. Праверана 10 кастрычніка 2011.
  4. Maria Esposito. ITV unearths third Primeval series (англ.). guardian.co.uk (30 студзеня 2008). Праверана 10 кастрычніка 2011.
  5. а б Dan French. ITV cancels 'Primeval'? (англ.). digitalspy.co.uk (15 чэрвеня 2009). Праверана 10 кастрычніка 2011.
  6. Bill Gorman. A New Era Of 'Primeval' Begins New Year’s Day On BBC America (англ.)(недаступная спасылка). tvbythenumbers (2 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2012. Праверана 10 кастрычніка 2011.
  7. Тэлепраграма ТВ3 (руск.)(недаступная спасылка). ТБ-3 (3 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2012. Праверана 10 лістапада 2011.
  8. Primeval Heads to North America (англ.)(недаступная спасылка). impossiblepictures.co.uk (20 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2012. Праверана 10 кастрычніка 2011.
  9. Centre for Engineering and Manufacturing Excellence – Main Website. CEME. Праверана 1 студзеня 2011.
  10. Primeval(недаступная спасылка). ITV.com (13 декабря 2010). Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2012. Праверана 1 January 2011.
  11. а б Joanne Oatts. ITV goes for more 'Benidorm' and 'Primeval' (англ.). digitalspy.co.uk (1 сакавіка 2007). Праверана 10 кастрычніка 2011.
  12. Cornell, Paul. Primeval(недаступная спасылка). Paul Cornell's House of Awkwardness. Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2012. Праверана 24 красавіка 2007.
  13. Primeval Begins Production in Ireland (англ.). iftn.ie (29 сакавіка 2010). Праверана 10 кастрычніка 2011.
  14. а б Primeval Filming Begins On Seasons 4 And 5(недаступная спасылка). Cinemablend.com (31 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2012. Праверана 1 January 2011.
  15. Primeval axe claims denied by ITV(недаступная спасылка). Thisisderbyshire.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2009. Праверана 1 January 2011.
  16. Primeval axed after three series (англ.). BBC (15 чэрвеня 2009). Праверана 10 кастрычніка 2011.
  17. Sweney, Mark (15 чэрвеня 2009). "Primeval dropped by ITV". The Guardian. London. Праверана 22 May 2010.
  18. ITV posts ?105m half-year loss for 2009. Digital Spy (6 жніўня 2009). Праверана 1 January 2011.
  19. McMahon, Kate. Primeval resurrected on ITV1 with UKTV deal - Broadcast. Broadcastnow.co.uk (29 верасня 2009). Праверана 1 January 2011.
  20. Kilkelly, Daniel. Laila Rouass explains Primeval exit. DigitalSpy (12 мая 2010).
  21. Dave Golder. SFX’s Comic-Con Highlights (англ.). sfx.co.uk (19 ліпеня 2010). Праверана 10 кастрычніка 2011.
  22. Friday, June 25, 2010, 14:56 BST. 'Primeval' series four filming finishes(недаступная спасылка). Digital Spy (25 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2012. Праверана 1 January 2011.
  23. Star Trek DS9 Star Joins Primeval Cast. Sfx.co.uk (7 красавіка 2010). Праверана 1 January 2011.
  24. Robert Quinn Turns ‘Primeval’ | The Irish Film & Television Network. Iftn.ie. Праверана 1 January 2011.
  25. French, Dan. 'Primeval' movie confirmed. Digital Spy (15 мая 2009). Праверана 17 May 2009.
  26. SPACE Orders New Original One-Hour Drama Series PRIMEVAL: NEW WORLD(недаступная спасылка). Bell Media (15 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2011. Праверана 15 September 2011.

Спасылкі

правіць