Партызанская брыгада М. П. Гудкова

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Партызанская брыгада М. П. Гудковапартызанская брыгада, створаная ў жніўні 1942 года на базе асобных атрадаў М. П. Гудкова і В. С. Лявонава, арганізаваных вясною 1942 года. У верасні таго ж года ў час баёў з карнікамі большасць асабовага складу брыгады (больш за 200 чалавек) увайшла ў Сенненскую партызанскую брыгаду, у лістападзе была адноўлена ў складзе 2 атрадаў. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Талачынскага, Сенненскага, Чашніцкага, Лепельскага, Халопеніцкага і Крупскага раёнаў. 26 чэрвеня 1944 года брыгада (632 партызаны, 7 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Партызанская брыгада М. П. Гудкова
Гады існавання 1942—1944
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Колькасць 632 партызаны (26.6.1944)
Дыслакацыя Талачынскі, Сенненскі, Чашніцкі, Лепельскі, Халопеніцкі, Крупскі раёны
Войны Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры М. П. Гудкоў

Склад правіць

  • 1-ы атрад імя Кутузава;
  • 2-і атрад імя Шчорса;
  • 3-і атрад «Ураган»;
  • 4-ы атрад;
  • 5-ы атрад;
  • 6-ы атрад;
  • 7-ы атрад.

Камандаванне правіць

Камандзір правіць

Камісары правіць

Начальнікі штаба правіць

  • В. Дз. Сыценка;
  • Р. С. Арэшыч (выконваў абавязкі);
  • Я. Ф. Рукаль.

Гісторыя правіць

На чыгуначным участку КоханаваБобр партызаны падарвалі больш за 40 эшалонаў, у жніўні 1943 года на ўчастку Коханава — Талачын — больш за 500 рэек. У жніўні 1942 года разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Відокі Сенненскага, Вятны Чашніцкага і ў красавіку 1944 года ў вёсцы Шэйка Крупскага раёнаў. У кастрычніку 1943 года ўдзельнічалі ў абароне вёскі Чарэя Чашніцкага раёна. У 1944 годзе вялі абарончыя баі на рубяжы вёсак БолютаКалодніца, вёсак Чарэя — Лукомль Чашніцкага раёна. У маі 1944 года ўдзельнічалі ў баях супраць карнай экспедыцыі, утрымлівалі абарону каля вёскі Сівы Камень 2-гі Халопеніцкага раёна. У чэрвені 1944 года ўдзельнічалі ў прарыве нямецкай блакады на шашы ЛепельБарысаў і СялецБягомль.

Памяць правіць

У 1977 годзе ў вёсцы Янава Талачынскага раёна ў гонар брыгады ўстаноўлена мемарыяльная дошка, у 1980 годзе каля вёскі пастаўлена стэла.

Зноскі

Літаратура правіць