Партызанская брыгада імя У. І. Леніна (В. У. Каткоў)
Партызанская брыгада імя У. І. Леніна — партызанская брыгада, створаная ў красавіку 1943 года. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Маларыцкага і Дамачаўскага раёнаў.
Партызанская брыгада імя В. І. Леніна | |
---|---|
Гады існавання | 1944 |
Краіна |
![]() ![]() |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Брэсцкае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 1151 партызан (20 ліпеня 1944) |
Дыслакацыя | Маларыцкі і Дамачаўскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Віктар Уладзіміравіч Каткоў |
Склад
правіцьБрыгада была створана на базе атрадаў імя К.Я. Варашылава і імя Г. К. Жукава вылучаных з партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна Брэсцкай вобласці. У чэрвені 1944 года быў створаны атрад імя Л. П. Зяленіна.
Камандаванне
правіцьКамандзір
правіцьКамісар
правіцьНачальнік штаба
правіцьГісторыя
правіцьПартызаны вялі баі па ліквідацыі апорных пунктаў праціўніка і валасных упраў. Пры нападзе на гарнізон у райцэнтры Дамачава знішчылі склады са збожжам, сыравінай, захапілі шмат зброі. У жніўні — кастрычніку 1943 падарвалі 3 эшалоны, 19 мастоў, у тым ліку 1 чыгуначны, разабралі 1 км чыгуначнага палатна, пашкодзілі 4 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. З удзелам мясцовых жыхароў вывелі са строю ўчастак шашэйнай дарогі Брэст — Уладава. У ноч на 15 лістапада атрад імя Жукава разбіў гарнізон праціўніка ў Шацку Валынскай вобласці. У час бою знішчыў варожыя склады, захапіў у палон каля 100 нямецкіх паліцэйскіх, шмат зброі.
20 ліпеня 1944 года брыгада (1151 партызан; атрады імя Варашылава, імя Жукава, імя Зяленіна (атраду нададзена імя камандзіра партызанскай брыгады імя Сталіна, які загінуў у баі)) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.