Партызанская брыгада імя Я. М. Свярдлова
Партызанская брыгада імя Я. М. Свярдлова — партызанская брыгада, створаная ў 1943 годзе. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Іванаўскага, Ганцавіцкага, Драгічынскага, Антопальскага, Бярозаўскага раёнаў.
Партызанская брыгада імя Я. М. Свярдлова | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
![]() ![]() |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Брэсцкае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 1001 партызан (16.07.1944) |
Дыслакацыя | Іванаўскі, Ганцавіцкі, Драгічынскі, Антопальскі, Бярозаўскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Іван Паўлавіч Марыняка |
Склад
правіцьБрыгада была заснавана ў лістападзе 1943 года на базе атрадаў імя Чкалава (арганізаваны ў кастрычніку 1941, у жніўні 1942 уліўся ў атрад Ю. А. Бярэнчыка, арганізаваны на базе партызанскай групы, якая дзейнічала з ліпеня 1941 года ў Бярозаўскім раёне), імя Макарэвіча (створаны ў верасні 1942 у Іванаўскім раёне на базе маладзёжнай групы, якую ў ліпені 1941 арганізавалі жыхары вёсак Моталь і Опаль і групы, што ўзнікла ў красавіку 1941 у Драгічынскім раёне).
Камандаванне
правіцьКамандзір
правіцьКамісар
правіцьНачальнік штаба
правіцьГісторыя
правіцьУ 1942 — 1943 гадах партызаны разбілі больш за дваццаць апорных пунктаў ворага, валасных упраў, маёнткаў, разбурылі шмат прадпрыемстваў, масты на рацэ Ясельда, чыгуначных станцыях Драгічын, Снітава. У чэрвені 1944 года на чыгуначным участку Люшча — Люсіна пашкодзілі чатыры кіламетры палатна. Ахоўвалі сямейныя лагеры. 16 ліпеня 1944 года брыгада (1001 партызан, атрады імя Чкалава, імя Макарэвіча (атраду нададзена імя камандзіра атрада Яўгена Георгіевіча Макарэвіча, які загінуў у баі) імя Жданава, імя Бажэнкі) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Память
правіцьУ 1965 годзе ў Драгічыне і Іванаве ў гонар брыгады ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі.
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.