Партызанская вайна

(Пасля перасылкі з Партызанскі рух)

Партыза́нская вайна́ — адна з форм «малой вайны», у якой удзельнічаюць як рэгулярныя ваенныя, так і нерэгулярныя ўзброеныя фарміраванні, якія праводзяць малыя скрытныя аперацыі супраць акупацыйнага, каланіяльнага або дыктатарскага рэжыму. Гэтыя фарміраванні маскіруюцца пад мясцовае насельніцтва і пазбягаюць непасрэдных, адкрытых і значных сутыкненняў з праціўнікам. Часта такія фарміраванні маюць значную падтрымку мясцовага насельніцтва, што ёсць важным фактарам у гэтай форме баявых дзеянняў.

Элементы партызанскай вайны

правіць

Перавагу ў партызанскай вайне аддаюць засадам, аперацыям у месцах размяшчэння праціўніка, дыверсійна-падрыўным акцыям у яго тыле, як напрыклад:

  • дыверсіі на чыгунцы, дарогах, падрыў мастоў, перапраў, ліній электраперадачы і водазабеспячэння, сховішч паліва;
  • засады на асабісты склад, вайсковую тэхніку;
  • барацьба з калабарантамі і асобамі, якія супрацоўнічаюць з акупантамі, іх інфарматарамі;

Тэорыя партызанскай вайны

правіць

Мао Цзэдун назваў партызанскую вайну самым эфектыўным сродкам супраціўлення ўладзе (дыктатарскай, каланіяльнай альбо акупацыйнай) і высунуў асноўную ідэю партызанскай вайны: «Вораг нападае — мы адыходзім, вораг спыніўся — мы трывожым, вораг адыходзіць — мы пускаемся ў пагоню». Партызанская вайна патрабуе наяўнасці партызанскай базы і партызанскага раёна. Лацінаамерыканскія партызаны дапоўнілі тэорыю партызанскай вайны тактыкай ізаляцыі рэгіёна шляхам транспартных дыверсій і разбівання ворага, які не атрымлівае дапамогі звонку.

Гісторыя

правіць

Першымі ў гісторыі партызанскую вайну практыкавалі скіфы ў вайне супраць персаў у VI ст. да н.э. У Новы Час партызанская вайна паказала сваю эфектыўнасць у барацьбе з французскімі інтэрвентамі ў Іспаніі 18081814 і ў Расіі (расійска-французская вайна 1812). Падчас франка-прускай і Першай сусветнай войнаў жыхары занятых немцамі земляў Францыі і Бельгіі актыўна карысталіся тактыкай партызанскай барацьбы (гл. «Франтырэры»).

Падчас грамадзянскай вайны ў Расіі ўсе бакі, так ці іначай, карысталіся метадамі партызанскай барацьбы. Эпізадычна, у розныя моманты 1920-1930-х, партызанская барацьба вялася на землях СССР праціўнікамі савецкай улады, у Заходняй Беларусі—праціўнікамі польскай улады. Гл.далей: «Басмачы», «Рудабельская рэспубліка», Партызанскі рух «Зялёны дуб».

У XX ст. метадамі партызанскай вайны актыўна карыстаюцца радыкальныя рухі ў краінах Трэцяга Свету:

У Беларусі актыўная партызанская вайна супраць нямецкай акупацыйнай улады разгарнулася ў час Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вяртання савецкай улады ў Прыбалтыцы, Беларусі і Украіне дзейнічалі антысавецкія партызанскія рухі. Гл.далей: Савецкі партызанскі рух (1941—1944), Украінская паўстанчая армія, Армія Краёва, «Лясныя браты», «Чорны кот», Янка Філістовіч.

Юрыдычны аспект

правіць

Удзельнікі партызанскага руху не адпавядаюць патрабаванням для ваенных фарміраванняў (Гаагская Канвенцыя аб законах і звычаях сухапутнай вайны, 1907), бо ўдзельнічаючы ў ваенных дзеяннях, партызаны маскіруюцца пад цывільных людзей (не маюць ані формы, ані адрозных знакаў, зброю хаваюць) і прымушаюць акупацыйную ўладу выконваць жорсткія дзеянні супраць усіх цывільных людзей. У адпаведнасці з Гаагскай канвенцыяй, партызаны, трапіўшы ў палон, не маюць правоў ваеннапалонных і перадаюцца пад судовую юрысдыкцыю (заводзіцца справа аб парушэнні партызанам правілаў вядзення вайны).