Паўднёвы Сулавесі
Паўднёвы Сулаве́сі (індан.: Sulawesi Selatan) — правінцыя на паўднёвым захадзе і ў цэнтры вострава Сулавесі ў Інданезіі. Плошча - 46 717,48 км². Насельніцтва (2014 г.) - 8 395 7471 чал. Адміністрацыйны цэнтр — Макасар.
Паўднёвы Сулавесі | |||||
---|---|---|---|---|---|
індан.: Sulawesi Selatan | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | Макасар | ||||
Дата ўтварэння | 13 снежня 1960 | ||||
Губернатар | Syahrul Yasin Limpo[d] | ||||
Афіцыйныя мовы | інданезійская мова, бугская мова, макасарская мова | ||||
Насельніцтва | 8 395 747 (2 014) | ||||
Нацыянальны склад | бугі (41.9 %), макасарцы (25.43%), тараджы (9.02%) | ||||
Канфесійны склад | Іслам (87.88%%), хрысціянства (9.7%) | ||||
Плошча | 46 717,48 км² | ||||
Вышыня над узроўнем мора |
15 м | ||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | UTC+8 | ||||
Код ISO 3166-2 | ID-SN | ||||
Паштовыя індэксы | 90xxx, 91xxx, 92xxx | ||||
Код аўтам. нумароў | DD | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Дэвіз | Todo Poli (Трымайся веры) | ||||
![]() |
Геаграфія і прыродаПравіць
Правінцыя Паўднёвы Сулавесі займае 46 717,48 км² і ахоплівае тэрыторыі паўднёвага захаду і цэнтральнай часткі вострава Сулавесі, а таксама прылеглых меншых па памерах астравоў. У яе склад уваходзяць як нізінныя прыбярэжныя тэрыторыі, так і горы. Гара Рантэмарыё на поўначы правінцыі — найвышэйшая на Сулавесі (3478 м).
Карысныя выкапні — вапняк, пясок, друз, соль, нікель.
Горныя і нізінныя лясы адрозніваюцца значнай біялагічнай разнастайнасцю, багатай флорай і фаўнай. На поўдні правінцыі знаходзіцца другі па агульнай плошчы ў свеце атол — Така-Боне-Ратэ. Для захавання прыроды Паўднёвага Сулавесі арганізаваны шэраг нацыянальных паркаў.
ГісторыяПравіць
На тэрыторыі Паўднёвага Сулавесі археолагамі знойдзены найстаражытнейшыя сведчанні існавання чалавека на востраве. Яны адносяцца да 30 тысячагоддзя да н. э. У перыяд сярэднявечча пачалі складвацца першыя дзяржаўныя ўтварэнні. У XVI ст. адкрыты партугальскімі мараплаўцамі. З сярэдзіны XVII ст. дзяржавы Паўднёвага Сулавесі трапілі пад уплыў Нідэрландаў. Да пачатку XX ст. яны былі заваяваны галандцамі. У 1946 г. тэрыторыя правінцыі ўвайшла ў склад марыянетачнай дзяржавы Усходняя Інданезія. 17 жніўня 1950 г. далучана да Інданезіі. Як асобная правінцыя ўзнікла ў 1960 г. Сучасныя межы набыла ў 2004 г.
НасельніцтваПравіць
Згодна данным 2014 г., Паўднёвы Сулавесі з'яўляўся самай населенай правінцыяй вострава Сулавесі. Тут жыло 8 395 747 чал. Найбуйнейшым горадам правінцыі і ўсяго вострава быў Макасар (1 398 804 чал.). Этнічны склад насельніцтва вельмі стракаты, аднак большую частку прадстаўляюць бугі (41,9 %), макасарцы (25,43%) і тараджы (9,02%). Асноўная рэлігія — іслам (87,88%%). Тараджы спавядаюць хрысціянства (пратэстантызм і каталіцызм).
ЭканомікаПравіць
Адміністрацыйны цэнтр Паўднёвага Сулавесі, Макасар, з'яўляецца адным з галоўных транспартных вузлоў на ўсходзе Інданезіі. Сельская гаспадарка прадстаўлена таварнай вытворчасцю такіх культур, як рыс, кава, какава, чай і інш. У горных раёнах развіваецца жывёлагадоўля. Асаблівую ролю адыгрывае гадаванне буйвалаў. На паўночным ўсходзе здабываюць нікель.
Традыцыйныя віды прамысловасці — харчовая, вытворчасць шоўку, будаўніцтва і рамонт марскіх суднаў.
Развіваецца турызм.
СпасылкіПравіць
- Pemerintah Provinsi Sulawesi Selatan Архівавана 7 сакавіка 2011.
- South Sulawesi Province
- Sulawesi By Jeremy Hance
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.