Па́ўль Ку́ўсберг (эст.: Paul Kuusberg; 30 красавіка 1916, Рэвель — 21 студзеня 2003, Талін) — эстонскі пісьменнік. Народны пісьменнік Эстоніі (1972). Герой Сацыялістычнай Працы (1984). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Эстоніі (1965, 1975).

Паўль Куўсберг
эст.: Paul Kuusberg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 30 красавіка 1916(1916-04-30)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 студзеня 2003(2003-01-21)[1] (86 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 30 красавіка 1916 года ў Рэвелі. Быў будаўнічым рабочым.

У гады Другой сусветнай вайны служыў палітруком у 8-м Эстонскім стралковым корпусе, быў франтавым журналістам.

Пасля вайны працаваў у рэдакцыі газеты «Рахва Хяэль» («Голас народа») і быў галоўным рэдактарам літаратурнага часопіса «Looming». З 1976 па 1983 год узначальваў кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў Эстонскай ССР.

Выпускнік Вышэйшай партыйнай школы ў Маскве, член КПСС з 1940 года.

Сканаў 21 студзеня 2003 года на 86-м годзе жыцця.

Творчасць правіць

Дэбютаваў у 1948 як літатурны крытык. Першы раман «Каменныя сцены» (1956) пра жыццё рабочых Эстоніі напярэдадні падзей 1940 года. У раманах «Другое „я“ Энна Кальма» (1960), «У разгары лета» (1966), «Адна ноч» (1972) асэнсаванне падзей Вялікай Айчыннай вайны, іх уплыву на духоўнае станаўленне асобы. Актуальныя сацыяльныя і маральна-этычныя праблемы сучаснасці — у раманах «Здарэнне з Андрэсам Лапетэусам» (1963), «Кроплі дажджу» (1976), аўтабіяграфічным рамане ў навелах «Бульвар свабоды» (1971), зборніках апавяданняў «Усмешка» (1971), «Хто яны былі?» (1986) і інш. Проза Куўсберга адметная публіцыстычнай завостранасцю, разнастайнасцю мастацкіх форм і прыёмаў апавядання, іроніяй, гратэскавасцю і гумарам. Аўтар кніг літаратурна-крытычных артыкулаў «Устаўляю слова» (1959), «Пра час, грамадзяніна свету і іншае» (1967).

Пераклады правіць

На беларускую мову асобныя яго творы пераклалі А. Клышка, А. Кулакоўскі, Б. Сачанка.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць