Паўночныя Спарады

група астравоў у Эгейскім моры

Паўно́чныя Спара́ды[1] (грэч. Βόρειαι Σποράδες) — група з 77 астравоў і скал у Эгейскім моры. Тэрыторыя Грэцыі.

Паўночныя Спарады
грэч. Βόρειαι Σποράδες
Характарыстыкі
Колькасць астравоў77 
Найбуйнейшы востраўСкірас 
Агульная плошча540 км²
Найвышэйшы пункт792 м
Размяшчэнне
39°07′ пн. ш. 23°43′ у. д.HGЯO
АкваторыяЭгейскае мора
Краіна
Паўночныя Спарады (Грэцыя)
Паўночныя Спарады
Паўночныя Спарады

Агульная плошча складае 540 км². Найбуйнейшы востраў — Скірас (плошча 210 км²)[1]. У рэльефе пераважаюць узгоркі і нізкагор’і. Вышыні да 793[1] м (на востраве Скірас). Астравы складзены пераважна з вапнякоў. Развіты карст. У раслінным покрыве пераважаюць ксерафільныя хмызнякі.

На востраве Юра аднайменны рэзерват.

Эканоміка правіць

Трапічнае земляробства, жывёлагадоўля, вінаградарства, рыбалоўства.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Спарады Паўночныя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 98. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Северные Спорады // Словарь географических названий зарубежных стран / Отв. ред. А. М. Комков. — 3-е изд., перераб. и доп. — М.: Недра, 1986. — С. 327. (руск.)