Першая Шанхайская бітва

Першая Шанхайская бітва, Інцыдэнт 28 студзеня, Шанхайская вайна 1932 года — серыя баёў у Шанхаі і яго наваколлі паміж войскамі Кітайскай рэспублікі і Японскай імперыі.

Першая Шанхайская бітва
Асноўны канфлікт: Другая япона-кітайская вайна
Пяхотнікі кітайскай 19-ай арміі на абарончых пазіцыях
Дата 28 студзеня3 сакавіка 1932
Месца Шанхай, Кітай
Вынік перамога Японіі, дэмілітарызацыя Шанхая
Праціўнікі
 Тайвань  Японская імперыя
Камандуючыя
Тайвань Цзян Гуаннай
Чжан Чжычжун
Сцяг Японскай імператарскай арміі Ёсіноры Сіракава
Кан'іціро Тасіро
Сілы бакоў
50 000 90 000
Страты
13 000
10 000—20 000 грамадзянскіх
5000
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перадгісторыя правіць

Пасля Мукдэнскага інцыдэнту Квантунская армія амаль без супраціву захапіла Маньчжурыю, пасля чаго была створана марыянеткавая дзяржава Маньчжоў-го. Японія імкнулася да далейшага пашырэння ўплыву ў Кітаі і стварэння плацдармаў для пасоўвання ўглыб кантынента. Для гэтых цалей ідэальна падыходзіў экстэрытарыяльны Шанхай. Японскія вайскоўцы пачалі рыхтаваць правакацыі, і 18 студзеня пяцёра будыйскіх манахаў-японцаў былі збіты каля адной з фабрык. Пасля гэтага фабрыка была спалена па падгаворванні японскіх агентаў, у сутыкненнях з натоўпам загінуў кітайскі паліцыянт. Адбыўся воплеск антыяпонскіх настрояў, жыхары Шанхая выйшлі на дэманстрацыю з заклікам да байкоту японскіх тавараў.

На працягу наступнага тыдня сітуацыя працягвала пагаршацца. Да 27 студзеня ля ўзбярэжжа Шанхая былі сканцэнтраваны каля 30 караблёў флота Японіі з 40 самалётамі і 7000 пяхоты. Японскі ўрад падаў уладам Шанхая ўльтыматум, патрабуючы асуджэння і стрымання дэманстрацый, а таксама пакрыцця матэрыяльнай шкоды. Вечарам 28 студзеня адміністрацыя горада пагадзілася выканаць гэтыя вымогі. Аднак, каля поўначы самалёты з авіяносцаў пачалі бамбардзіраваць Шанхай.

Бітва правіць

 
Кітайская ваенная паліцыя ў баі.

3000 салдатаў Імператарскай арміі высадзіліся на ўзбярэжжы і сталі прасоўвацца да зададзеных мэт, такім як чыгуначныя станцыі. Падраздзяленні 19-а кітайскай арміі зрабілі ім бязлітасны супраціў, і японцы адступілі. Паколькі Шанхай уваходзіў у сферу зацікаўленасцяў заходніх краін, ЗША, Вялікабрытанія і Францыя адпачатку спрабавалі схіліць Японію да спынення баявых дзеянняў, аднак тая працягвала мабілізоўваць сілы. 30 студзеня Чан Кайшы перанёс сталіцу з Нанкіна ў Лаян. 12 лютага па ініцыятыве заходніх дзяржаў было абвешчана дзённае перамір'е для дапамогі пацярпелым грамадзянскім жыхарам, а Японія падала кітайцам новы ўльтыматум, па якім тыя павінны былі адвесці войскі на 20 кіламетраў ад канцэсійнай мяжы.

Пасля неадкладна атрыманай адмовы імператарскія сілы былі павялічаны да 90 000 чалавек прыбылымі 9-й дывізіяй і 24-й змяшанай брыгадай, пасля чаго інтэнсіўнасць баёў узрасла. У адказ на гэта Чан Кайшы даслаў элітную 5-ю армію. 20 лютага пачаліся бамбардзіроўкі жылых кварталаў, па горадзе папаўзлі пажары. Японія павялічыла кантынгент ВМФ і ВПС і становішча кітайскіх ваяроў стала пагрозлівым. 29 лютага 11-я японская дывізія высадзілася ззаду лініі абароны кітайцаў, якія пашлі ў роспачную атаку, але не змаглі скінуць ворага ў мора. 2 сакавіка камандаванне 19-ай арміі выдала загад пра адступ, і на наступны дзень кітайцы адступілі за межы горада.

Наступствы правіць

 
Манумент загінулым у бітве кітайскім салдатам.

4 сакавіка Ліга Нацый прыняла рэзалюцыю, што патрабуе спынення агню, хоць спарадычныя баі працягваліся. 6 сакавіка Кітай у аднабаковым парадку прыняў рашэнне спыніць баявыя дзеянні. 14 сакавіка прадстаўнікі Лігі прыбылі ў Шанхай, каб прымусіць японцаў зрабіць тое ж самае. Стрэльбы ў горадзе і наваколлі працягваліся да 5 мая, калі была падпісана Шанхайскі мірны дагавор. Шанхай быў абвешчаны дэмілітарызаванай зонай, Кітаю забаранялася трымаць гарнізоны таксама ў суседніх Сучжоў і Куньшане. Японія атрымала права размясціць у горадзе абмежаваны ваярскі кантынгент. Кітайцы ўспрынялі дагавор як зневажэнне, паводле іх думкі, заходнія дзяржавы здрадзілі ім, не звярнуўшы ўвагу на абарончы для Кітая характар вайны і вялікія страты.

Камандуючы японскай экспедыцыйнай арміяй, Ёсіноры Сіракава, падчас бітвы быў цяжка паранены карэйскім нацыяналістам і 26 мая памёр. Чан Кайшы перавёў 19-ую армію ў Фуцзянь для змагання з камуністамі, дзе выйгралі некалькі бітваў, пасля чаго пачаліся мірныя перамовы. Аднак, 22 лістапада 1933 года 19-ая армія паўстала супраць Гаміньдана, і яе лідары абвясцілі стварэнне Народнай рэспублікі Фуцзянь. Мяцеж не знайшоў падтрымкі ў КПК і ў студзені 1934 года быў падаўлены войскамі Чан Кайшы. Лідары 19-ай арміі беглі ў Ганконг, а салдатаў размеркавалі ў іншыя падраздзяленні нацыянальна-рэвалюцыйнай арміі.

Спасылкі правіць