Першая беларуская вечарынка ў Вільні
Першая беларуская вечарынка ў Вільні адбылася 12 (25 лютага) 1910 года ў клубе чыгуначнікаў. Мела значны грамадскі рэзананс, садзейнічала развіццю беларускага прафесійнага і аматарскага тэатральнага мастацтва.
Гісторыя
правіцьВечарынка арганізавана А. Бурбісам пры падтрымцы рэдакцыі газеты «Наша ніва». Удзельнічала каля 100 чалавек, прысутнічала каля 1000 гледачоў. У праграме спектакль «Па рэвізіі» М. Крапіўніцкага (пастаноўка А. Бурбіса, сярод удзельнікаў Я. Арлоўскі, Ф. Мурашка, Ч. Родзевіч і інш.); харавыя творы «А хто там ідзе?» (муз. Л. Рагоўскага на словы Я. Купалы), «Чаму ж мне не пець» і іншыя беларускія народныя песні (дырыжор Л. Рагоўскі); народныя танцы «Лявоніха», «Мяцеліца», «Юрка», «Верабей» (пад кіраўніцтвам І. Буйніцкага). Ігнат Буйніцкі не быў згаданы на афішы мерапрыемства, надрукаванай у «Нашай Ніве». Аднак выступ танцавальнай трупы Буйніцкага меў на гэтай вечарыне каласальны поспех. Разам з новымі драматычнымі акцёрамі і спевакамі трупа стала прафесійнай і атрымала назву «Першая беларуская трупа» або «Тэатр Ігната Буйніцкага».
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 310. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8. — С. 251.
- Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі. — Т. 6. — С. 162. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0495-2.
- Гісторыя беларускага тэатра: у 3 т. Т. 1: Беларускі тэатр ад вытокаў да кастрычніка 1917 г. — Мн.: Навука і тэхніка, 1983. — 496 с. — 1 350 экз.
- Няфёд У. Гісторыя беларускага тэатра: вучэбны дапаможнік для тэатральна-мастацкага інстытута. — Мн.: Вышэйшая школа, 1982. — 543 с. — 2 000 экз.