Плямістахвостая сумчатая куніца

Плямістахвостая сумчатая куніца[1] (Dasyurus maculatus) — другі па велічыні сумчаты драпежнік пасля сумчатага д'ябла і самы буйны сумчаты драпежнік мацерыковай Аўстраліі.

Плямістахвостая сумчатая куніца
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dasyurus maculatus (Kerr, 1792)

Сінонімы
Падвіды
  • Dasyurus maculatus gracilis (Ramsay, 1888)
  • Dasyurus maculatus maculatus (Kerr, 1792)
Арэал
выява
D.m. gracilis і D.m. maculatus.
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  552609
NCBI  9281
EOL  323726
FW  234430

Апісанне правіць

Даўжыня цела каля 60-75 см, хваста — 50 см, вага да 7 кг. Афарбоўка футра цёмна-карычневая, ад іншых відаў адрозніваецца наяўнасцю белых плям на хвасце (а не толькі на целе).

Арэал правіць

У цяперашні час плямістахвостая сумчатая куніца сустракаецца ў двух ізаляваных папуляцыях — у паўночным Квінслендзе (каля Кэрнса і Куктаўна) і на ўсходнім узбярэжжы ад паўднёвага Квінсленду да Тасманіі. Яе звычайныя месцы рассялення — вільготныя дажджавыя лясы і прыбярэжныя зараснікі ўздоўж узбярэжжа. Начныя жывёлы, якія вядуць адзіночны лад жыцця.

Экалогія правіць

Размнажэнне адзін раз у год, на пачатку зімы, аднак, страціўшы дзіцянят, самкі спарваюцца паўторна. Пасля цяжарнасцi працягласцю 21 дзень нараджаецца 4—6 дзіцянят. Праз 7—10 тыдняў самка пакідае дзіцянят у прытулку, пакуль палюе. Пры неабходнасці змяніць логава, самка пераносіць іх на спіне. Да канца лістапада, калі дзіцянятам спаўняецца 18 тыдняў, яны ўжо цалкам самастойныя. Палавой спеласці дасягаюць ва ўзросце 1 года. У няволі жывуць да 3—4 гадоў.

Зноскі

  1. Ілюстрацыя да арт. Сумчатыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).