Польскі народны ўніверсітэт у Мінску
Польскі народны ўніверсітэт у Мінску (польск.: Polski Uniwersytet Ludowy w Mińsku) – недзяржаўная навучальная ўстанова, якая дзейнічала на пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя ў Мінску. Яе мэтай было арганізаванне інтэлектуальнага жыцця польскай меншасці ў Беларусі, дапамога ў працэсе адраджэння яе нацыянальнай тоеснасці, а таксама папулярызацыя праблематыкі ў галіне польскай гісторыі, літаратуры і культуры. Дзейнасць установы адбывалася ў форме пленарных сесій, на якіх выкладалі навукоўцы з Польшчы ў супрацоўніцтве з вучонымі з Беларусі.
Польскі народны ўніверсітэт у Мінску | |
---|---|
Polski Uniwersytet Ludowy w Mińsku | |
Арыгінальная назва | Polski Uniwersytet Ludowy w Mińsku |
Заснаваны | 24 кастрычніка 1992 |
Год закрыцця | 1995 |
Тып | Недзяржаўны |
Рэктар | Зыгмунт Борадын |
Дактары | Анджэй Няўважны, Раман Бэкэр |
Прафесары | Станіслаў Александровіч, Станіслаў Каляс |
Краіна | |
Размяшчэнне | Беларусь |
Юрыдычны адрас | Мінск, вул. Захарава, 28 |
Абставіны стварэння
правіцьУ другой палове 80-х гадоў ХХ стагоддзя ў СССР адбыліся палітычныя і гаспадарчыя змены, якія называюцца перабудовай. У іх выніку адбылася між іншым лібералізацыя ў галіне асветы нацыянальных меншасцей. У Беларускай ССР, у якой жыла значная польская нацыянальная меншасць, пачалі з'яўляцца ініцыятывы і ўстановы, мэтай якіх была адбудоба і развіццё польскай і польскамоўнай асветы. Працэс працягваўся пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь. На пачатку 90. гадоў адным са створаных у гэтай галіне праектаў былі так званыя народныя ўніверсітэты. Іх задачай было, дапаўняючы дзяржаўную сістэму асветы, забяспечваць дарослым і моладзі ў пазашкольным узросце магчымасць здабывання ведаў па тэме польскай гісторыі, літаратуры і культуры, а таксама дапаўненне базавай адукацыі. Іх мэтай было таксама ўмацаванне нацыянальнай свядомасці палякаў - жыхароў Беларусі. Установы такога тыпу былі створаныя ў Баранавічах, Брэсце і Мінску. Яны не выдавалі афіцыйна прызнаных дыпломаў аб іх сканьчэнні[2].
Гісторыя
правіцьПольскі народны ўніверсітэт у Мінску разпачаў дзейнасць 24 кастрычніка 1992 года. Згодна з рашэннем Галоўнага ўпраўлення Польскага навуковага таварыства Беларусі яго сядзібай стаў мясцовы Дом дружбы. На яго адкрыццё прыбылі прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, навукоўцы з Гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ), прадстаўнікі Таварыства «Беларусь-Польшча», Польскага навуковага таварыства на Беларусі (ПНТнБ), Саюза палякаў на Беларусі. Былі прысутныя таксама навукоўцы з Польшчы: прафесар Веслаў Бальцэрак, Ян Левандоўскі, Адам Кауцкі і Тадэуш Дамбоўскі. Урачыстае дабраславенне даў ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, пробашч рымска-каталіцкай парафіі Св. Сымона і Св. Алены ў Мінску. Проф. др габ. Веслаў Бальцэрак прамовіў інаўгурацыйную лекцыю наконт беларуска-польскіх адносін у 1918-1921 гадах. Старшыня Таварыства «Беларусь-Польшча», Леанід Лойка, запрапанаваў дапамогу польскаму ўніверсітэту і прапанаваў стварэнне Нацыянальнай рады, задачай якой была б арганізацыя матэрыяльнай дапамогі для ўстановы і пошук беларускіх і польскіх спонсараў[3].
Універсітэт працаваў найбольш дынамічна ў першыя два гады свайго існавання[4]. Апошнія звесткі наконт яго адносяцца да планаў на 1995 год[5]. З-за адсутнасці крыніцавых матэрыялаў не вядома, ці яны былі здзейснены, і як доўга пазней установа працягвала дзейнасць[6].
Выкладчыкі і супрацоўнікі
правіцьНа пасаду рэктара ўніверсітэта быў аднагалосна абраны Зыгмунт Борадын – гісторык з Навагрудка, выкладчык Інстытута замежных моў. Разам са старшынёй ПНТнБ дац. др Чэславам Бенькоўскім з Гістарычнага факультэта БДУ, яны ў найбольшай ступені прычыніліся да рэалізацыі праекту стварэння Польскага народнага ўніверсітэта ў Мінску. Праф. др габ. Славамір Калембка, старшыня Торуньскага аддзела Таварыства «Вспульнота польска», апрацоўваў праграмы лекцый, выбіраў прэлегентаў і фінансаваў іх прыезд у Мінск[4]. Лекцыі чыталі працаўнікі Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні: праф. др габ. Станіслаў Александровіч, др Анджэй Няўважны, праф. др габ. Станіслаў Каляс і др Раман Бэкер. Падрыхтоўчныя курсы для абітурыентаў у польскія ВНУ праводзілі навуковыя працаўнікі з Польскай мацежы школьнай і іншыя з Беларусі[5].
Арганізацыя і тэматыка заняткаў
правіцьАсновай дзейнасці ўніверсітэту былі пленарныя сесіі, якія праводзілі запрошаныя з Польшчы акадэмічныя выкладчыкі і іншыя навуковыя супрацоўнікі, у супрацоўніцтве з вучонымі з Беларусі. Гэта была адкрыта ўстанова, даступная для ўсіх ахвотных незалежна ад нацыянальнасці і веравызнання. У яго рамках планавалася стварэнне Польскай школы бізнеса і Клубу хрысціянскай думкі. Гэты апошні быў створаны ў 1993 годзе з дапамогай ПНТнБ і Каталіцкага касцёла ў Мінску, са значнай дапамогай Аліны Новікавай[4]. Арганізацыя курсаў для абітурыентаў у польскія ВНУ стала адным з першых відаў дзейнасці дадзенай установы[5].
Падобна да створаннага раней Польскі народны ўніверсітэт у Брэсце, установа ставіла сабе за мэту арганізацыю інтэлектуальнага жыцця польскай меншасці ў Беларусі, дапамогу ў працэсе адраджэння яе нацыянальнай тоеснасці, а таксама папулярызацыю праблем з галіны польскай гісторыі, літаратуры і культуры[4]. Тэматыка лекцый была сканцэнтравана вакол: паўстанне 1863 года «За Вашу і нашу Свабоду» (130 гадавіна); лёсы палякаў на землях Вялікага Княства Літоўскага; гісторыя земляў І Рэчы Паспалітай пад царскім панаваннем (1795–1917) і месца нацыянальна-вызваленчых змаганняў палякаў; 500-годдзе Польскага Сойму, сучасная палітычная сцэна ў Польшчы[5].
У пленарнай сесіі прысвечанай 50. гадавіне стварэння Арміі Краёвай і яе дзейнасці на ўсходніх землях II Рэчы Паспалітай удзельнічалі: праф. др габ. Томаш Стшэмбош з Каталіцкага люблінскага ўніверсітэта, др Анджэй Хмеляж і др Хэнрык Піскуновіч з Ваеннага гістарычнага інстытута, а таксама публіцыст Цэзары Хлябоўскі. Актыўны ўдзел у працы пасяджэння бралі прысутныя ў залі беларускія навукоўцы: праф. Аляксей Літвін, праф. Аляксандр Хацкевіч і др Уладзімір Гуленка. Пасядженне ў дадзеных умовах мела характар міжнароднай навуковай канферэнцыі[5].
Дзякуючы намаганням сяброў Польскага народнага ўніверсітэта ў Мінску былі арганізаваныя таксама сесіі прысвечаныя творчасці Адама Міцкевіча, Станіслава Манюшкі, польскай літаратуры міжваеннага перыяду і чарговай гадавіне Канстытуцыі 3 мая. З ініцыятывы старшыні Клубу хрысціянскай думкі Аліны Новікавай, была арганізавана імпрэза з удзелам святароў па тэме польскай традыцыі святкавання Божага нараджэння і Вялікдня. У 1994 рэктарат універсітэта планаваў правядзенне сесій прысвечаных: 50-годдзю акцыі Бура і варшаўскага паўстання, 55. гадавіны польскай абарончай вайны 1939 года і 425-годдзю люблінскай уніі[5]. Невядома, ці гэтыя планы ўдалася ажыцявіць[6].
Зноскі
- ↑ Grędzik-Radziak A. Oświata i szkolnictwo polskie na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczypospolitej i współczesnej Białorusi 1939-2001 — Toruń: Europejskie Centrum Edukacyjne, 2007. — С. 300. — 441 с. — ISBN 978-83-60738-09-2
- ↑ Oświata.... — С. 297.
- ↑ Oświata…. — С. 300–301.
- ↑ а б в г Oświata…. — С. 301.
- ↑ а б в г д е Oświata…. — С. 302.
- ↑ а б Oświata…. — С. 302–303.
Бібліяграфія
правіць- Агнешка Грэндзік-Радзяк. Oświata i szkolnictwo polskie na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczypospolitej i współczesnej Białorusi 1939–2001. — Торунь: Europejskie Centrum Edukacyjne, 2007. — 441 с. — ISBN 978-83-60738-09-2. (польск.)