Пол Хантэр Класік (снукер)

(Пасля перасылкі з Пол Хантэр Класік, снукер)

Пол Хантэр Класік (англ.: Paul Hunter Classic) — прафесійны рэйтынгавы снукерны турнір. Быў заснаваны ў 2004 годзе пад назвай Гран-пры Фюрта ў якасці прафесійна-аматарскага турніру і праходзіў на арэне «Grüne Halle» у горадзе Фюрт (Германія), пасля чаго быў перайменаваны ў адкрыты чэмпіянат Фюрта ў 2005 годзе, а з 2006 года праходзіць на арэне «Stadthalle» у тым жа горадзе Фюрт. У 2007 годзе, пасля смерці вядомага снукерыста Пола Хантэра, які выйграў першы розыгрыш спаборніцтва ў 2004 годзе, турнір быў названы ў яго гонар — Пол Хантэр Класік. З 2010 года турнір штогод праводзіўся ў рамках нізкарэйтынгавай серыі Players Tour Championship, а ў 2016 годзе ўпершыню стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Пол Хантэр Класік стаў чацвёртым рэйтынгавым турнірам у сезоне 2016/2017. З сезона 2013/2014 прызавы фонд турніру складае €125,000.

Пол Хантэр Класік
Фота
Лагатып Пол Хантэр Класік
Год заснавання: 2004
Арэна: «Grüne Halle» (20042005)
«Stadthalle» (з 2006)
Горад: Фюрт
Краіна: Германія
Спонсар: Betandwin (20052007)
Snookerstars (20082009)
Arcaden (20122014)
Фармат: Прафесійна-аматарскі турнір (2004–2009)
Нізкарэйтынгавы турнір (2010–2015)
Рэйтынгавы турнір (2016)
Прызавы фонд: €125,000 (з 2013)
Рэкорды
Дзеючы чэмпіён: Сцяг Англіі Марк Сэлбі
(трэці тытул)
Рэкордная колькасць тытулаў: 3:

Сцяг Англіі Марк Сэлбі

Найвышэйшая серыя: 147:

Сцяг Англіі Роні О’Саліван (2011)
Сцяг Ірландыі Кен Доэрці (2012)
Сцяг Індыі Адыт’я Мехта (2014)
Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Ну (2016)

Апошні турнір
Пол Хантэр Класік 2016

Турнір традыцыйна праходзіць у сярэдзіне–канцы жніўня, у 2016 годзе турнір праходзіў на працягу пяці дзён, а ў апошнюю нядзелю былі згуляныя матчы 1/8 фіналу, чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінальны паядынак спаборніцтва.

Фармат Пол Хантэр Класік уключае ў сябе некалькі (два–тры) кваліфікацыйных раундаў, якія праходзяць у першыя дні турніру і ў якіх могуць прыняць удзел усе жадаючыя аматары за пэўную плату. У асноўную стадыю трапляюць сеяныя прафесіяналы (аўтаматычна) і пераможцы апошняга кваліфікацыйнага раунда, якія гуляюць на выбыванне, пачынаючы з 1/64 фіналу.

Рэкардсменам па колькасці тытулаў з'яўляецца Марк Сэлбі, які перамог на нізкарэйтынгавых турнірах ў 2011 і 2012 гадах і на рэйтынгавым спаборніцтве ў 2016 годзе. Шон Мёрфі двойчы станавіўся чэмпіёнам прафесійна-аматарскіх турніраў у 2008 і 2009 гадах.

Вынікі

правіць
Фармат
Гран-пры Фюрта (прафесійна-аматарскі)
Адкрыты чэмпіянат Фюрта (прафесійна-аматарскі)
Пол Хантэр Класік (прафесійна-аматарскі)
Пол Хантэр Класік (нізкарэйтынгавы)
Пол Хантэр Класік (рэйтынгавы)
Год Пераможца Фіналіст Фінальны лік Паўфіналісты КУ
2004   Пол Хантэр   Мэцью Стывенс 4:2
2005   Марк Кінг   Майкл Холт 4:2
2006   Майкл Холт   Бары Хокінс 4:2
2007   Бары Пінчэс   Кен Доэрці 4:0   Ян Мак-Калах,   Фергал О’Браен 32
2008   Шон Мёрфі   Марк Сэлбі 4:0   Рыкі Уолдэн,   Джымі Уайт 16
2009   Шон Мёрфі   Джымі Уайт 4:0   Роры Мак-Лаўд,   Джо Свэйл 16
2010   Джад Трамп   Энтані Хэмілтан 4:3   Шон Мёрфі,   Дэніэл Уэлс 128
2011   Марк Сэлбі   Марк Дэвіс 4:0   Роні О’Саліван,   Ніл Робертсан 128
2012   Марк Сэлбі   Джо Свэйл 4:1   Панкай Адвані,   Бары Хокінс 128
2013   Роні О’Саліван   Джэрард Грын 4:0   Алістэр Картэр,   Марк Сэлбі 128
2014   Марк Ален   Джад Трамп 4:2   Род Лоўлер,   Рыкі Уолдэн 128
2015   Алістэр Картэр   Шон Мёрфі 4:3   Марк Кінг,   Майкл Холт 128
2016   Марк Сэлбі   Том Форд 4:2   Дамінік Дэйл,   Цепчая Ун-Ну 128

Фіналісты турніру

правіць
Гулец П Ф КФ ВТ Фіналы
  Марк Сэлбі 3 1 4 2011, 2012, 2016 2008
  Шон Мёрфі 2 1 3 2008, 2009 2015
  Джад Трамп 1 1 2 2010 2014
  Майкл Холт 1 1 2 2006 2005
  Алістэр Картэр 1 0 1 2015
  Марк Ален 1 0 1 2014
  Роні О’Саліван 1 0 1 2013
  Бары Пінчэс 1 0 1 2007
  Марк Кінг 1 0 1 2005
  Пол Хантэр 1 0 1 2004
  Том Форд 0 1 1 2016
  Джэрард Грын 0 1 1 2013
  Джо Свэйл 0 1 1 2012
  Марк Дэвіс 0 1 1 2011
  Энтані Хэмілтан 0 1 1 2010
  Джымі Уайт 0 1 1 2009
  Кен Доэрці 0 1 1 2007
  Бары Хокінс 0 1 1 2006
  Мэцью Стывенс 0 1 1 2004

Пераможцы турніру паводле краін

правіць
Краіна КП АКП Першы тытул Апошні тытул
  Англія 9 12 2004 2016
  Паўночная Ірландыя 1 1 2014 2014

Рэкорды Пол Хантэр Класік (з 2010 года)

правіць

Агульныя вынікі розыгрышай

правіць
Год Пераможца ЛСС АНС
2010   Джад Трамп   Джэк Лісоўскі (3)   Бары Хокінс (143)
2011   Марк Сэлбі   Роні О’Саліван (4)   Роні О’Саліван (147)
2012   Марк Сэлбі   Марк Сэлбі (3)   Кен Доэрці (147)
2013   Роні О’Саліван   Рыкі Уолдэн (2),
  Ян Бэрнс (2),
  Майкл Уайт (2),
  Джо Свэйл (2),
  Алістэр Картэр (2),
  Мартын Гоўлд (2)
  Рыкі Уолдэн (133),
  Ян Бэрнс (133)
2014   Марк Ален   Джад Трамп (5)   Адыт’я Мехта (147)
2015   Алістэр Картэр   Джад Трамп (3)   Дэчават Пумджаенг (142)
2016   Марк Сэлбі   Том Форд (5)   Цепчая Ун-Ну (147)

Дасягненні ігракоў

правіць

Усе розыгрышы

правіць
Найбольшая колькасць выйграных тытулаў
3,   Марк Сэлбі (2011, 2012, 2016).
Найбольшая колькасць фіналаў
3,   Марк Сэлбі (2011, 2012, 2016).
Найбольшая колькасць паўфіналаў
4,   Марк Сэлбі (2011, 2012, 2013, 2016).
Найбольшая колькасць чвэрцьфіналаў
5,   Марк Сэлбі (2011, 2012, 2013, 2014, 2016).
Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/8 фіналу
5,   Марк Сэлбі (2011, 2012, 2013, 2014, 2016).
Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/16 фіналу
6,   Джад Трамп (2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015),   Рыкі Уолдэн (2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2016),   Марк Дэвіс (2010, 2011, 2012, 2013, 2015, 2016),   Майкл Уайт (2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2016),   Джэймі Джонс (2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2016).
Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/32 фіналу
7 (усе розыгрышы),   Джэймі Джонс,   Майкл Уайт,   Марк Сэлбі,   Марк Дэвіс,   Дамінік Дэйл,   Род Лоўлер.

Спасылкі

правіць