Прыаршанская монакліналь

Прыаршанская монакліналь — тэктанічная структура, схіл Беларускай антэклізы, павернуты да Аршанскай упадзіны; у Глускім, Асіповіцкім, Слуцкім, Пухавіцкім, Мінскім, Смалявіцкім, Барысаўскім, Крупскім, Чашніцкім, Сенненскім, Бешанковіцкім раёнах.

Тэктанічныя структуры Беларусі

Даўжыня каля 350 км, шырыня 40—50 км. Паверхня фундамента нахілена на ўсход — паўднёвы ўсход, градыент нахілу ад 3 да 10 м/км. Ускладнена брахіантыкліналямі субмерыдыянальнага або паўночна-ўсходняга распасцірання амплітудай 100 м, часам разрывамі.

Прыаршанскую монакліналь ускладняе Смілавіцкае падняцце.

Літаратура правіць