Казялец пякучы

(Пасля перасылкі з Прышчатнік)

Казялец пякучы (Ranunculus flammula) — шматгадовая травяністая расліна; від роду Казялец (Ranunculus) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae). Атрутны.

Казялец пякучы

Казялец пякучы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ranunculus flammula L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18604
NCBI  278071
EOL  473288
GRIN  t:30824
IPNI  30013390-2
TPL  kew-2523412

Казялец пякучы, прышчаўнік, прышчынец[3], прышчатнік[4], шчавялёк[5].

Батанічнае апісанне

правіць
 
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Сцябло 20-50 см вышынёй, прамое або прыўздымнае, голы.

Прыкаранёвае лісце доўгачарашковае, прыкметна шырэй верхняга. Верхняе лісце сядзячае.

Кветкі дробныя, 8-12 мм у дыяметры, светла-жоўтага колеру, адзінкавыя. Формула кветкі:  .

Плод — шматарэшак.

Цвіце з мая па верасень.

Месцапражыванне

правіць

Расце на сырых глебах ля вадаёмаў.

Распаўсюджаны ў еўрапейскай часткі Расіі і ў Заходняй Сібіры.

Таксанамія

правіць
  яшчэ 9 сямействаў (па Сістэме APG II), у тым ліку Макавыя   яшчэ каля 400 відаў
       
  парадак Казяльцовакветныя     род Казялец    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Казяльцовыя     від Казялец пякучы
           
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 50 родаў  
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  5. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць
  • Лютик жгучий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)