Прэтарыянская прэфектура Ілірыі

Прэтарыянская прэфектура Ілірыі (лац.: praefectura praetorio per Illyricum) — адна з чатырох прэтарыянскіх прэфектур, на якія падзялялася позняя Рымская Імперыя. Яе адміністрацыйным цэнтрам спачатку быў Сірмій (318—379), а затым (з 379-га года) Фесалоніка. Прэфектура атрымала сваю назву ад старажытнай Ілірыі, у момант найбольшага пашырэння ўключала Панонію, Норык, Крыт і большую частку Балканаў за выключэннем Фракіі.

Чатыры прэтарыянскія прэфектуры, паводле Notitia Dignitatum, ca. 400 AD.

Адміністрацыйная гісторыя правіць

Ілірыя была ўтворана пазней астатніх прэфектур, і, у адрозненне ад астатніх трох прэфектур, згаданых у Notitia Dignitatum (Галія, Італія-Афрыка і Усход), Ілірыя засноўвалася, касавалася і падзялялася некалькі разоў.

Першапачаткова тэрыторыі, якія ўтварылі гэту прэфектуру, адносіліся да прэфектуры Італія, Ілірыя і Афрыка, заснаванай у 337 годзе з прычыны падзелу Імперыі паміж сынамі Канстанціна Вялікага. Відаць, упершыню асобная прэтарыянская прэфектура, складзеная з трох дыяцэзій (Македонія, Дакія і Панонія) была вылучана ў 347 годзе Канстанцінам II.

Яна праіснавала да 361 года, калі была адменена Юліянам, затым ізноў існавала ў 375—379 гадах пры імператары Грацыяне. Пасля гэтага дыяцэзіі Панонія і Ілірыя зноў вярнуліся ў склад прэфектуры Італіі, а Македонія і Дакія кіраваліся непасрэдна з Фесалонікі. У перыяд 384—395 усе чатыры дыяцэзіі ўвайшлі ў склад прэфектуры Італіі, за выключэннем кароткага перыяду ў 388—391, калі Македонія і Дакія ўтваралі асобную прэфектуру.

Толькі пасля смерці Феадосія ў 395 годзе і канчатковага падзелу Імперыі на дзве часткі, прэфектура Ілірыі аформілася канчаткова, што і было зафіксавана ў Notitia Dignitatum. З гэтага моманту яе сталіцай стала Фесалоніка. Тым не менш, Заходняя імперыя, асабліва пры Стыліхоне, працягвала прад'яўляць патрабаванні на дыяцэзіі Ілірыі аж да 437 года, калі Валентыніян III прызнаў суверэнітэт Усходняй імперыі над гэтай прэфектурай.

Літаратура правіць

  • Bury, John B. (2005), A history of the later Roman Empire from Arcadius to Irene (395 A.D. −800 A.D.), Boston: Adamant Media Corporation.

Спасылкі правіць