Прэфектура прэторыя

Прэфектура прэторыя (лац.: praefectura praetorio, па-грэчаску сустракаюцца назвы ἐπαρχότητα τῶν πραιτωρίων або ὑπαρχία τῶν πραιτωρίων) — найбуйнейшая адзінка адміністрацыйнага падзелу позняй Рымскай імперыі, вышэй размешчаных на сярэднім узроўні дыяцэзій і размешчаных на ніжнім узроўні правінцый. Прэфектуры прэторыя ўзніклі ў часы валадарання Канстанціна I (306-337) і прынялі сваю больш-менш канчатковую форму ў апошняй траціне IV стагоддзя і захоўваліся да VII стагоддзя, калі рэформы Іраклія паменшылі ўплыў прэфектур, а арабскія заваяванні прымусілі Усходнюю Рымскую імперыю перайсці на фемную сістэму. Аднак элементы адміністрацыйнага апарата прэфектур, паводле захаваных крыніц, захоўваліся ў Візантыі да першай паловы IX стагоддзя.

Карта Рымскай імперыі часоў Тэтрархіі, якая паказвае дыяцэзіі і зоны, кантралюемыя тэтрархамі.

Гісторыя правіць

Пасля смерці Канстанціна ў 337 годзе тры сыны, якія перажылі яго, падзялілі імперыю паміж сабой. Кожны з новых аўгустаў меў свайго ўласнага прэфекта, і гэты падзел стаў першай версіяй пастаяннага падзелу на прэфектуры прэторыя:

Са стварэннем асобнай прэтарыянскай прэфектуры Ілірыі з дыяцэзіямі Панонія, Дакія і Македонія ў 356—357 гадах, агульная карціна была завершана і ў гэтым выглядзе апісана напачатку V стагоддзя ў Notitia dignitatum («спіс пасад»). Адзінай буйной зменай было пераназванне дыяцэзіі Панонія ў Дыяцэзію Ілірыя і яе далучэнне да прэфектуры Італія ў 379 годзе.

На працягу V стагоддзя Заходняя імперыя сутыкнулася з уварваннем германскіх плямёнаў. Аднак прэфектура Італія была захавана новым каралеўствам Остготаў, якое ўсё яшчэ з'яўлялася de jure часткай імперыі, і остгоцкі кароль Тэадорых Вялікі нават аднавіў прэфектуру Галія на той невялікай частцы Галіі, якую ён заваяваў у 510-х гадах. Пасля адваявання паўночнай Афрыкі падчас Вандальскай вайны 533—534 гадоў, новыя правінцыі былі аб'яднаны імператарам Юстыніянам I у прэтарыянскую прэфектуру Афрыкі  (англ.), якая пазней была ператворана ў Афрыканскі экзархат. Прэфектура Італіі была таксама адноўлена пасля Гоцкай вайны, а затым таксама ператворана ў экзархат. На ўсходзе прэфектуры працягвалі функцыянаваць да сярэдзіны VII стагоддзя, калі большасць усходніх правінцый было страчана падчас арабскіх заваяванняў, а Балканы былі заняты славянамі, што прывяло да стварэння фемнай сістэмы. У той жа час, аднак, рэформы Іраклія адабралі ў прэфекта падпарадкаваныя яму раней фінансавыя ўстановы, якія былі ператвораны ў незалежныя дэпартаменты, якімі кіравалі лагафеты[1]. Последнее упоминание о префекте Востока встречается в законе 629 года[2]. Аднак, паводле некаторых даследчыкаў, сляды гэтай сістэмы захаваліся да пачатку IX стагоддзя: Эрнст Штайн паказаў, што некаторыя аспекты прэфектуры Ілірыі захаваліся ў сістэме кіравання Фесалонікі[3], тады як Джон Халдан на падставе сігілаграфічных крыніц і згадванняў у візантыйскіх Тактыконах, зафіксаваў існаванне больш ранніх сістэм кіравання ў фемнай сістэме, з, верагодна, надхорнымі функцыя прэфекта ў Канстанцінопалі да 840-х гадоў[4].

Зноскі

  1. Haldon (1997), pp. 18-190.
  2. Haldon (1997), p. 195.
  3. Kazhdan (1991), pp. 987, 1710.
  4. Haldon (1997), pp. 195—207.

Літаратура правіць

  • Bury, John Bagnell (1923). History of the Later Roman Empire, Volume I, Chapter II. Macmillan & Co., Ltd.
  • Haldon, John F. (1997). Byzantium in the Seventh Century: The Transformation of a Culture. Cambridge University Press. ISBN 978-0521319171.
  • Jones, A.H.M. (1964). The Later Roman Empire, 284-602: A Social, Economic, and Administrative Survey.
  • Kazhdan, Alexander, рэд. (1991). Oxford Dictionary of Byzantium. Oxford University Press. ISBN 978-0-19-504652-6.
  • Kelly, Christopher (2006). "Bureaucracy and Government". In Lenski, Noel (рэд.). The Cambridge Companion to the Age of Constantine. Cambridge University Press. ISBN 978-0-521-52157-4.
  • (грэч.) Morrison, Cécile, рэд. (2007). Le Monde byzantin, tome 1: L'Empire romain d'Orient, 330-641. Athens: Polis Editions. ISBN 978-960-435-134-3.

Спасылкі правіць