Тар (пустыня)

(Пасля перасылкі з Пустыня Тар)

Тар[1], Тхар[1] — пустынная і паўпустынная вобласць у Індыі і Пакістане.

Распасціраецца ўздоўж левабярэжжа ніжняга цячэння ракі Інд на 850 км. Плошча каля 300 тыс.км². Пераважаюць вышыні 100—200 м. Укрытыя расліннасцю пясчаныя грады, дзюны, барханы, вялікія ўчасткі пяскоў. У маі-чэрвені моцныя вятры і пылавыя буры. Астанцовыя ўзвышшы складзены з пясчанікаў, гранітаў, кварцытаў. У паніжэннях — саланчакі, такыры, салёныя азёры. Разрэджаная кустовая расліннасць. Пашавая жывёлагадоўля. У аазісах і ў даліне ракі Інд — арашальнае земляробства.

Зноскі правіць

Літаратура правіць