Пылюшнік ворлікалісты
Пылю́шнік ворлікалісты[3] (Thalictrum aquilegiifolium) — від кветкавых раслін роду Пылюшнік (Thalictrum) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Пылюшнік ворлікалісты | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Падвіды | |||||||||||||||||||||
|
Назвы
правіцьПылюшнік ворлікалісты, пылюшнік вадазборалісты, пажытнік, расходнік, чортава золата, жывіцельнік, лілейка, стары дуб, божае крэсла, срэбранік.
Батанічнае апісанне
правіцьШматгадовая травяністая карэнішчавая расліна вышынёй да 1[3] м. Сцябло прамастойнае, аблісцелае. Лісце двойчы-тройчыперыстае, чаргаванае. Лісцікі амаль круглай формы. Кветкі светла-фіялетавыя, зрэдку белыя. Тычынкі ліловыя або белаватыя. Суквецце — буйная шчыткападобная мяцёлка. Плод — шматарэшак. Арэшкі грушападобнай формы, з чатырма рэбрамі.
Расліна ядавітая.
Распаўсюджанне і экалогія
правіцьРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Азіі. Ценевынослівая расліна[4]. Мезафіт, гіграфіт, мезатроф і эўтроф[4]. Расце ў шыракалістых і мяшаных лясах, хмызняках, на ўзлесках, лугах, па берагах вадаёмаў, у парках і садах.
Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі, Украіны і Фінляндыі[4].
Гаспадарчае значэнне
правіцьДэкаратыўная і лекавая расліна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б в Василисник водосборолистный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
правіць- Кухарава Л. В. Пылюшнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 315.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 614. Thalictrum aquilegiifolium L. — Василисник водосборный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 229. — ISBN 9-87317-128-9.
- Крупкина Л. И. Род 35. Василисник — Thalictrum L. // Флора Восточной Европы / Отв. ред. и ред. тома Н. Н. Цвелёв. — СПб.: Мир и семья; Издательство Санкт-Петербургской государственной химико-фармацевтической академии, 2001. — Т. X. — Редактор тома Н. Н. Цвелёв. — С. 186—195. — 670 с. — 700 экз. — ISBN 5-8085-0122-9 (руск.)
Спасылкі
правіць- Василисник водосборолистный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Thalictrum aquilegiifolium L. // ИАС «ООПТ России» (руск.)